Каляндар «Не маўчы па-беларуску» цяпер і ў тваім смартфоне!
Яшчэ ў канцы мінулага году амаль увесь наклад папулярнага каляндара з серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2017 год быў раскуплены чытачамі, у кнігарнях засталіся толькі лічаныя асобнікі. Але кампанія «Будзьма беларусамі» вырашыла не пакідаць тых, хто не паспеў набыць каляндар у самоце і падрыхтавала цудоўны постнавагодні падарунак.

На яе замову студыя дызайнера Ігара Назаранкі, як і ў мінулыя гады, зрабіла мабільную версію календара, якая ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах iOS і Android.

Мабільная версія календара аб’яднала мінулагодні і сёлетні календары, а гэта ўжо болей за 700 арыгінальных вясёлых малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі, якія прыставанне будзе даваць у рандомным парадку.

Спампаваць бясплатнае дастасаванне можна па спасылках для iOS і Android.
Паводле прэс-рэлізу