Валерый Карбалевіч: Дзяржаўнае кіраванне па-беларуску — гвалт ператвораны ў культ
«Гвалт зрабіўся
не проста асноўным, а фактычна
адзіным інструментам палітыкі, дзяржаўнага
кіравання. Прычым улады гэтага не саромеюцца, не хаваюць, не апраўдваюцца, а
робяць дэманстратыўна, напаказ, з задавальненнем. Чысты гвалт, без усялякіх
прымешкаў», — піша Валерый Карбалевіч у сваім блогу на «Свабодзе».