Уладальнікаў Карты паляка могуць пазбавіць беларускага грамадзянства?
Хваля рэпрэсій дайшла і да ўладальнікаў Карты паляка. Цяпер польскае паходжанне трэба зноў хаваць?
Рэжым у Мінску пагражае пазбавіць уладальнікаў Карты паляка беларускага грамадзянства, піша «Rzeczpospolita».
— Ходзяць чуткі, што ўладальнікаў Карты паляка пазбавяць беларускага грамадзянства, — кажа выданню «Rzeczpospolita» адзін з пераследаваных уладамі актывістаў Саюзу палякаў Беларусі. — Гэта не абяцае нічога добрага. Нам ніколі не было лёгка, але цяпер можа пачацца маштабны пераслед. Сёння мы маем справу з сітуацыяй, калі зноў трэба хаваць польскую нацыянальнасць, — дадае ён, захоўваючы ананімнасць.
Сярод усіх краін былога СССР найбольшая колькасць уладальнікаў Карты паляка — у Беларусі. У адказе на пытанне «Rzeczpospolita» Міністэрства замежных спраў паведамляе, што на сённяшні дзень (з 2008 па лістапад 2021 года) грамадзянам Беларусі выдадзена 161 275 Карт паляка.
На другім месцы — Украіна, дзе выдадзена больш за 145 тысяч дакументаў, што пацвярджаюць прыналежнасць да польскага народа. За апошнія два гады група ўладальнікаў Карты паляка ў Беларусі вырасла амаль на 20 тысяч чалавек.
— На працягу многіх гадоў людзі, якія займаюць пасады ў дзяржаўным сектары, не маюць права мець Карту паляка. Калі гэта выявілася, яны павінны былі адмовіцца ад яе і даць адпаведную даведку з польскага консульства, інакш яны страцяць працу. Цяпер мы чуем, што справа больш сур'ёзная. Настаўнікі ў школах пытаюцца ў дзяцей, ці няма ў іх бацькоў карты паляка, — кажа адзін з вядучых актывістаў Саюза палякаў Беларусі, рэдактар парталу znadniemna.pl Анджэй Пісальнік, які разам з сямʼёй уцёк у Польшчу.
Наступствы могуць быць сурʼёзнымі, гэта, перш за ўсё, прапагандысцкая спроба стыгматызаваць вялікую сацыяльную групу, паказваючы іх як «ворагаў». Калі б гэта адбылося, то перад людзьмі паўстаў бы выбар: Беларусь ці Польшча. Акрамя таго, адмова ад грамадзянства Беларусі можа прывесці да страты правоў на маёмасць, — дадае Анджэй Пісальнік.
Тое ж самае выданне змяшчае каментар да гэтай інфармацыі. Багуслаў Хработа задае пытанне: колькі ўладальнікай Карт палякаў справіцца з праблемай? Колькі выбярэ эміграцыю, а колькі вырачацца польскасці, каб застацца на радзіме?
Адказаць цяжка, але лёгка правесці гістарычныя аналогіі. Лукашэнка чэрпае прыклад з найгоршых картаў сталінізму. У рамках этнічных чыстак на тэрыторыі Беларусі ў 1937-1938 гадах былі арыштаваныя тысячы людзей польскага паходжання. Больш за 100 тысяч былі застрэленыя стрэлам у патыліцу, рэшта вывезеная ў Сібір. Ацалелым выбілі польскасць з галавы на паўстагоддзя. Яна па новаму абудзілася на пачатку 1990-х гадах, калі здавалася, што таталітарныя практыкі адышлі ў мінулае.
Сёння да тых жа метадаў звяртаецца Лукашэнка. Ён хоча назаўсёды выкрасліць польскасць у Беларусі, выкарыстоўваючы самыя подлыя метады — каментуе на старонках «Rzeczpospolita» Багуслаў Хработа.
Паводле www.polskieradio.pl