15-20 працэнтаў жыхароў Літвы глядзяць расійскія каналы нелегальна
Пася таго, як у Літве забаранілі трансляцыю расійскіх канала, стаў распаўсюджвацца нелегальны бізнэс па продажу спадарожнікавых антэн . Прапануюцца спадарожнікавыя антэны ад пастаўшчыкоў, якія не выконваюць забарону, якаяі дзейнічае ў Літве.
Пра
гэта заявіла прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі кабельнага тэлебачання Вайва Жукене падчас прэс-канферэнцыі "Кабельнае тэлебачанне: праца ва ўмовах інфармацыйнай вайны".
"Нелегальны рынак быў заўсёды, але зараз ён моцна пашыраецца з-за забароны", — сказала Жукене.
"Мы ваюем на першай лініі фронту", — сказаў дырэктар кампаніі Cgates Паўлюс Дамбраускас, які распавёў аб канкурэнцыі з кампаніямі, якія не звяртаюць увагі на забарону,
напрыклад, Viasat, а таксама з прадпрымальнымі грамадзянамі.
Прэзідэнт
Літоўскай асацыяцыі тэлекамунікацыйных аператараў і гендырэктар кампаніі Init Паўлюс Жываткаўскас паведаміў, што чатыры расейскія праграмы глядзяць 15-20% жыхароў Літвы.
"Мы бачым, што
літоўскія жыхары хочуць бачыць прадукцыю, якая вырабляецца ў Расіі, а не міжнародныя перадачы, перакладзеныя на рускую мову", — сказаў ён.
Да таго ж кампаніі, што паказваюць забароненыя каналы, заклікаюць жыхароў купляць нелегальныя "талеркі", змянілі параметры некаторых лічбавых каналаў, якія дазваляюць бачыць расійскія
праграмы.
У Літве забароненыя тры
расійскіх канала: "Першы Балтыйскі канал", "РТР Планета" і "НТВ-Мір". Ва ўсіх
выпадках каналы адключаныя за прапаганду. Пасля таго як
скончыцца тэрмін забароны, рэтранслятары плануюць зноў паказваць гэтыя каналы, дамовы не скасаваныя.
"ПБК" пачалі паказваць
зімой 2014 года, "НТВ-Мір" забаронены да паказу да 21 чэрвеня, "РТР Планета" — да 7 ліпеня.
Гаворачы аб іншых расійскіх
каналах, якія транслююцца ў Літвеу, да прыкладу, "Дождж", Жукене прапануе быць асцярожнымі. "Гэта часовая мера. Мы бачылі прыклады, калі каналы
купляліся, а кіраўніцтва змянялася", — сказала яна.
Паводле delfi.lt