Брытагаловыя прафсаюзы
Пад уплывам сацыяльных пратэстаў супраць пенсійнай рэформы французскія ўльтраправыя вырашылі заняцца прафсаюзным будаўніцтвам.
Аўтарам ідэі «інвеставаць наяўныя сілы ў лагер прафсаюзаў» выступіў лідэр парыжскіх правых радыкалаў Серж Айуб (Serge Ayoub). Па яго словах, прыйшоў час «перацягнуць на
свой бок працоўных».
Пад уплывам сацыяльных пратэстаў супраць пенсійнай рэформы французскія ўльтраправыя вырашылі заняцца прафсаюзным будаўніцтвам.
Аўтарам ідэі «інвеставаць наяўныя сілы ў лагер прафсаюзаў» выступіў лідэр парыжскіх правых радыкалаў Серж Айуб (Serge Ayoub). Па яго словах, прыйшоў час «перацягнуць на
свой бок працоўных».
Серж Айуб — культавая постаць у праварадыкальным асяроддзі. У 1980-я гады ён быў галоўным сталічным скінхедам, лідэрам групоўкі Нацыянал-рэвалюцыйная моладзь. З часам былы брытагаловы пачаў
больш цікавіцца не высвятленнем адносінаў з дзецьмі эмігрантаў, а прафсаюзнай дзейнасцю.
Па словах Айуба, прафсаюзы могуць стаць «альтэрнатывай як цынічнаму капіталізму, так і прадажным левым». Яны здольныя прапанаваць формулу рашэння грамадскіх праблем «не
звяртаючыся да інструментарыя правых і ліберальных палітыкаў, адначасова адстойваючы сацыяльную справядлівасць і годнасць нацыі».
Серж будуе напалеонаўскія планы: «Калі мы ўвойдзем у прафсаюзы, мы зможам падарваць сістэму. Прафсаюзнае кіраўніцтва не мае нічога агульнага з базай нізавых актывістаў. Гэта папросту
калабаранты. Для таго, каб радыкальна змяніць сітуацыю, трэба браць у рукі ўладу ў прафсаюзах і радыкалізаваць іх. Выкарыстанне сілы стымулюе інстытуты прамой дэмакратыі».
Цікава, што расавая тэматыка мала цікавіць аўтара канцэпцыі. «Пры гэтым тэма расы не адыгрывае ключавой ролі. Мы супраць этнічнай або расавай базы. Раса не з'яўляецца галоўнай праблемай у
Еўропе і ў свеце. Галоўная праблема — гэта суадносіны сіл».
Тое, што ўльтраправыя зацікавіліся сацыяльнай тэматыкай, тым больш сёння, цалкам лагічна. Па-першае, у Францыі даўно ставіліся падобныя эксперыменты. Дастаткова згадаць Французскую народную партыю
(PPF), якую ў 1930-я гады заснавала група былых камуністаў. У 1940-м PPF падтрымала гітлераўскую акупацыю, і нейкі час гітлераўская адміністрацыя актыўна дапамагала праекту. У 1920-30-я гады сябры
манархісцкага руху «Французскае дзеянне» марылі пра сацыялізм як сродак нацыянальнай салідарнасці. Нарэшце, у 1980-я гады нават існаваў блізкі да партыі Нацыянальны Фронт (FN) гэтак
званы Прафсаюзны нацыянальны калектыў, які ўмудрылася знайсці сталую падтрымку сярод некаторых чыгуначнікаў, якія ўваходзілі ў прафсаюз «Працоўная сіла» (FO).
Па-другое, стваральнікі новага прафсаюзу выбралі правільны час. Звычайна французскія прафсаюзы — гэта арганізацыі з добрымі структурамі, сваёй прафсаюзнай мафіяй, унутранымі правіламі
гульні. Калі пачынаюцца масавыя пратэсты, актыўныя пралетарыі, асабліва моладзь, часта не знаходзяць сябе ў падобных схемах, шукаюць нешта новае. Так, на хвалі забастоўкі 1995 года быў створаны
абсалютна новы прафсаюзны цэнтр SUD.
Аднак галоўная аўдыторыя Айуба — не актыў, а працоўныя, якія падтрымліваюць вядучую правую партыю НацыянальныФронт. На пачатку 1990-х гадоў, калі адышоў у лепшы свет СССР, адбылася
дэфрагментацыя электарату кампартыі. Шмат хто з рабочых пачаў цікавіцца тэзісам пра тое, што за ўсе сацыяльныя праблемы нясуць адказнасць эмігранты і, адпаведна, галасаваць за Нацыянальны Фронт. Тое,
як паводзіў сябе FN у часы нядаўніх пратэстаў супраць рэформы пенсійнай сістэмы, выклікала сярод такіх людзей вялікую фрустрацыю.
Пачаць трэба з таго, што ў партыйнай праграме FN чорным па белым запісана, што французы павінны выходзіць на пенсію ў 65 гадоў. Жан-Мары Ле Пэн — лідэр FN — увогуле заклікаў да
таго, каб пенсіянерамі ў Францыі станавіліся ў 80 гадоў. Таму, калі пачаліся пратэсты супраць прапановы ўраду пра выхад на пенсію ў 62 гады, правыя аказаліся ў даволі камічнай сітуацыі. 26 верасня
яны правялі спецыяльную нараду па рэформе і прыдумалі наступнае: трэба, каб на пенсію выходзілі па свайму жаданню з умовай наяўнасці 40гадовага працоўнага стажу. Пратэсты прафсаюзаў Ле Пэн назваў
«сацыяльнай дэмагогіяй».
Між тым, стачкі і маніфестацыі пачалі набываць масавы характар, які нельга было ігнараваць. Па апытаннях, каля 68 працэнтаў насельніцтва былі супраць рэформы. Тады «франтавікі»
хуценька сталі на бок дэманстрантаў. Адзін з кіраўнікоў фронту Марына Ле Пэн (дачка Жан-Мары) публічна заявіла, што «жадае выбуху сістэмы». Праўда, пры гэтым яна падкрэсліла, што ні
ўрад, ні левая апазіцыя, у адрозненні ад Нацыянальнага Фронту, «не з'яўляюцца партыямі змен і надзеі».
22 кастрычніка пачалі прыходзіць навіны пра сутычкі студэнтаў і працоўных з паліцыяй падчас спроб заблакаваць склады з бензінам. Фронт адразу зрабіў разварот на 180 градусаў, патрабуючы ад Сарказі не
праяўляць «ніякай талерантнасці да ўдзельнікаў пратэстаў». Блізкая да партыі Ле Пэна прэса падавала на сваіх старонках страйк як змову гультаёў і мусульман, якія абвясцілі
забастоўку, каб як людзі адсвяткаваць Рамадан. Пісалі, што за бойкі з паліцыяй адказныя не французы, а люмпены з эмігранцкіх кварталаў.
Такая непаслядоўная палітыка выклікала ступар у часткі фронтаўскага электарату, які таксама стаў ахвярай пенсійнай рэформы. Меў месца цікавы выпадак: адно выданне некарэктна перадало словы Марыны Ле
Пэн. У выніку атрымалася фраза пра тое, што яна быццам гатова «далучыцца да левых радыкалаў» у барацьбе з рэформай. Некаторыя правыя блогеры на месцах адразу перадрукавалі
сенсацыйную навіну, адначасова заклікаўшы ўсіх сяброў Нацыянальнага Фронту ісці на вуліцу.
Можна зрабіць заключэнне, што Нацыянальны Фронт не здолеў выйсці за рамкі партыі кансерватыўнага рэакцыйнага характару. Гэтым спрабуе скарыстацца невялікая група правых, якія падтрымалі нядаўнія
забастоўкі, разглядаючы іх як пратэст супраць глабальнай капіталістычнай эліты.
Пакуль, аднак, іх поспехі сярод рабочых вельмі сціплыя — толькі невялікая група актывістаў, сябры прафсаюзу Федэрацыя кандуктараў, перайшла на іх бок. Больш-менш дакладна меркаваць пра
перспектывы новага прафсаюзу (дарэчы, яго назва — «Роўнасць і гонар») можна будзе ў сакавіку наступнага года, калі яго актыў правядзе ў Парыжы маніфестацыю памяці Парыжскай
камуны.