Covid-19, эканамічны крызіс і пагроза змены клімату. Ці ёсць годны выхад з сітуацыі?

27-28 красавіка адбыўся 11-й Петэрcбергскі дыялог па клімаце, арганізаваны сумесна Германіяй і Вялікабрытаніяй у рэжыме анлайн-канферэнцыі.

green_1.jpg

У канферэнцыі прынялі ўдзел трыццаць міністраў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама іншых высокапастаўленых прадстаўнікоў, уключаючы генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, федэральнага канцлера Германіі Ангелу Меркель і Міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Дамініка Рааб.
«Канферэнцыя праходзіць у цяжкіх умовах пандэміі каронавіруса, і нават у такіх абставінах мы не павінны забываць пра выклікі, якія кідае нам глабальнае пацяпленне і знішчэнне прыроды, — адзначыла Міністр аховы навакольнага асяроддзя і ядзернай бяспекі Германіі Свэн Шульцэ. — Калі мы будзем дзейнічаць больш рашуча ў барацьбе са зменай клімату, мы не толькі выканаем абавязацельствы, ускладзеныя на нас Парыжскім пагадненнем, але і будзем дзейнічаць на карысць эканомікі і грамадства. Мы падрыхтуемся да выклікаў, якія чакаюць нас у будучыні».
Зараз урады еўрапейскіх краін накіравалі ўсе намаганні і сродкі на рашэнне праблем, выкліканых пандэміяй Covid-19. Аднак кліматычныя змены працягваюць адбывацца і наступствы, якія яны цягнуць за сабой, будуць яшчэ больш глабальнымі і драматычнымі.
Памяншэнне выкідаў СO2, якое адбываецца падчас пандэміі, — толькі часовы эфект. Эксперты сцвярджаюць, што неабходна выкарыстоўваць сітуацыю, якая склалася і аднаўляць эканоміку, укараняючы тэхналогіі, рашэнні і інструменты, якія б спрыялі зялёнаму і ўстойліваму развіццю.
Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што неабходна ствараць новыя «зялёныя» працоўныя месцы; накіроўваць сродкі на абарону навакольнага асяроддзя і біяразнастайнасці; прымаць меры, якія б спрыялі дэкарбонізацыі эканомік і энергетычных сістэм, абмяжоўвалі выкарыстанне выкапнёвых відаў паліва і дазволілі б у далейшым перайсці на аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Зялёныя працоўныя месцы — годныя працоўныя месцы, якія спрыяюць захаванню або аднаўленню навакольнага асяроддзя «ў традыцыйных галінах, такіх як апрацоўчая прамысловасць і будаўніцтва, у "зялёных" галінах, напрыклад, аднаўляльныя крыніцы энергіі і энергаэфектыўнасць.
Дэкарбонізацыя — зніжэнне выкідаў вуглякіслага газу. Калі казаць пра эканомікі ў цэлым, то гэта зніжэнне выкідаў CO2 на адзінку ВУП і на адзінку вырабленай энергіі, калі гаворка ідзе аб энергетычнай сістэме.
Многія ўдзельнікі канферэнцыі адзначалі ў сваіх выступах, што для вырашэння агульнасусветных праблем — пандэміі Covid −19 і глабальнага змянення клімату — важна аб’яднаць краінавыя намаганні, выкарыстаць прынцып шматбаковых адносін, супрацоўнічаць і аказваць падтрымку тым, хто апынуўся ў найбольш крытычнай сітуацыі.
«Калі свет будзе аднаўляцца пасля пандэміі, мы можам зрабіць выбар на карысць устойлівага і інклюзіўнага шляху развіцця, які будзе накіраваны на абарону навакольнага асяроддзя, спрыяць захаванню біяразнастайнасці і забяспечыць бяспеку здароўя чалавека ў доўгатэрміновай перспектыве, — заявіла Патрысія Эспіноза, Выканаўчы сакратар Рамачнай канвенцыі ААН . — Чалавецтва не павінна вяртацца на той шлях, па якім ішло раней, таму што менавіта ён прывёў да кліматычнага крызісу».
«Гэта шанец для ўсіх нас стварыць свет, які будзе чыстым, зялёным, бяспечным, здаровым, справядлівым і квітнеючай для ўсіх, а асабліва для найбольш уразлівых груп насельніцтва», — дадала яна.
У сваёй прамове Антоніу Гутерыш, Генеральны сакратар ААН, адзначыў, што «Covid-19 паўплываў на жыццё многіх людзей, стаў прычынай дэстабілізацыі сусветнай эканомікі, паказаў слабасць ўсёй сацыяльна-эканамічнай сістэмы».
Ён заклікаў краіны намеціць больш маштабныя мэты ў барацьбе са зменай клімату і прапанаваў шэсць кліматычна дружалюбных мер для аднаўлення эканомікі:

  • Грошы падаткаплацельшчыкаў павінны быць накіраваны на стварэнне «зялёных» рабочых месцаў, ўстойлівы і інклюзіўны рост. Нельга больш падтрымліваць састарэлыя забруджваючыя навакольнае асяроддзе вытворчасці.
  • Сродкі, якія краіны трацяць на аднаўленне пасля Covid-19, неабходна ўкладаць у чыстыя, зялёныя шляхі развіцця. Інвестыцыі павінны паскорыць дэкарбонізацыю ўсіх аспектаў нашай эканомікі.
  • Бюджэтныя сродкі павінны быць накіраваны для ажыццяўлення пераходу ад шэрай эканомікі да зялёнай.
  • Дзяржаўныя сродкі павінны быць накіраваны на ўстойлівыя праекты і сектары эканомікі, якія будуць садзейнічаць паляпшэнню стану навакольнага асяроддзя і клімату. Трэба перастаць выдаваць субсідыі на выкапнёвае паліва, а тыя, хто забруджвае навакольнае асяроддзе, павінны плаціць за гэта.
  • Глабальная фінансавая сістэма пры фармаванні палітыкі і інфраструктуры павінна ўлічваць рызыкі і магчымасці, звязаныя з кліматам.
  • Міжнародная супольнасць павінна аб’яднацца для вырашэння праблем. Падобна каронавірусу змена клімату не прызнае межаў. Ізаляцыя не з’яўляецца рашэннем, ні адна краіна не зможа справіцца ў адзіночку.

«Мы павінны адмовіцца ад выкапнёвага паліва, — заявіла на канферэнцыі федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. — Мы павінны асвойваць аднаўляльныя крыніцы энергіі і вучыцца эканоміць».
Яна прапанавала ўжываць для гэтага рынкавыя эканамічныя стымулы, напрыклад новую палітыку цэнаўтварэння. Паколькі менавіта «цэнаўтварэнне на CO2 з’яўляецца найбольш эфектыўным спосабам скарачэння выкідаў і таксама пажадана, каб як мага больш краін сталі ўдзельнікамі і аб’ядналіся для прадухілення недапушчальнага скажэння канкурэнцыі на рынку».
Ангела Меркель таксама падкрэсліла, што абарона клімату застанецца прыярытэтным кірункам палітыкі ЕС і інвестыцыйных праграм у дачыненні да інфраструктуры і тэхналогій.
Германія дасягне сваёй мэты ў чатырох мільярдах еўра на кліматычнае фінансаванне да 2020 года і будзе працягваць ўносіць сваю долю ў кліматычнае фінансаванне пасля 2020 года.
Кліматычнае фінансаванне — гэта фінансаванне, выдзеленае на падтрыманне дзейнасці па змякчэнні уздзеянняў на клімат і / або дзейнасці па адаптацыі да наступстваў гэтых зменаў.
Як адзначыў Франчэска Ла Камера, генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі (IRENA), меры па аднаўленні эканомікі павінны прадугледжваць перагляд энергетычнай сістэмы.
Агенцтва прадставіла на канферэнцыі справаздачу (Global Renewables Outlook), якая прапануе рашэнні для стварэння больш устойлівай, справядлівай эканомікі шляхам узгаднення кароткатэрміновых намаганняў па аднаўленні з сярэдне-і доўгатэрміновымі мэтамі Парыжскага пагаднення і Мэтамі ААН у галіне ўстойлівага развіцця.
Паводле справаздачы, змены ў сістэме запатрабуюць значных інвестыцый, але будуць эканамічна апраўданыя.
Трансфармацыя энергетычных сістэм можа павялічыць сукупны прырост сусветнага ВУП на 98 трыльёнаў долараў ЗША да 2050 года, што на 2,4 працэнта перавышае паказчыкі бягучых планаў. Колькасць працоўных месцаў у сектары аднаўляльнай энергетыкі павялічыцца ў чатыры разы да 2050 года, што прывядзе да стварэння дадатковых 42 мільёнаў працоўных месцаў.
Дадзеныя справаздачы паказваюць, што нізкавугляродныя інвестыцыі акупяць сябе, пры гэтым эканомія перавысіць выдаткі ў восем разоў з улікам зніжэння шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі таксама адзначылі неабходнасць павелічэння тэмпаў пераходу да нізкавугляродных сістэмаў у транспартным і энергетычным сектарах:

  • Улічваючы ўплыў пандэміі на рынак працы, адкрываецца магчымасць для ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій і сонечных фотаэлектрычных сістэм, што дазволіць хутка ствараць працоўныя месцы ў сектары аднаўляльнай энергетыкі.
  • У дачыненні да аўтамабільнага транспарту, ўдзельнікі адзначылі, што важна як мага хутчэй прыйсці да нулявога ўзроўню выкідаў адходаў транспарту. Для дасягненне гэтай мэты неабходна весці сумесныя работы па паэтапным адмовы ад рухавікоў унутранага згарання.
  • Што тычыцца энергетыкі, было адзначана, што цяпер маюцца магчымасці для больш шырокага асваення крыніц аднаўляльнай энергетыкі, улічваючы зніжэнне яе кошту ў апошнія гады, а таксама прымаючы пад увагу неабходнасць адмовы ад выкарыстання вугалю.

Вынікі

Некаторыя з заяў, зробленых міністрамі і высокапастаўленымі дакладчыкамі, можна рэзюмаваць наступным чынам:
Планы эканамічнага аднаўлення павінны быць узгоднены з Парыжскім пагадненнем і Мэтамі ўстойлівага развіцця. Інвестыцыі, зробленыя цяпер, павінны стварыць умовы для кліматычна нейтральнай, устойлівай эканомікі і эфектыўнай абароны біяразнастайнасці і ў той жа час вырашаць сацыяльныя аспекты крызісу, спрыяючы стварэнню якасных «зялёных» працоўных месцаў.
Для паспяховага аднаўлення неабходная салідарнасьць усіх краін. Шматбаковасць, міжнароднае супрацоўніцтва і падтрымка краін, якія развіваюцца патрэбныя цяпер больш, чым калі-небудзь, а таксама выкананне пастаўленай мэты — мабілізацыі фінансавых рэсурсаў у памеры 100 мільярдаў даляраў ЗША.
Праца над паляпшэннем нацыянальных укладаў (NDCs) і доўгатэрміновых стратэгій у рамках Парыжскага пагаднення, не павiнна адкладацца. Хоць COP-26 адбудзецца толькі ў 2021 годзе, многія міністры заявілі, што палепшаныя нацыянальныя ўклады і доўгатэрміновыя стратэгіі будуць прадстаўлены ў гэтым годзе.
Удзельнікі дыялогу пацвердзілі сваю рашучасць поўнасцю выканаць абавязацельствы, ускладзеныя на іх у рамках Парыжскага пагаднення. Яны прызналі, што для гэтага неабходна ставіць больш высокія мэты ў дачыненні да адаптацыі, змякчэння наступстваў і падтрымкі, уключаючы меры па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і па ўстойліваму да змены клімату аднаўленню эканомікі.
Паводле Зялёнага партала