Чалавечыя сляды узростам 13 тысяч гадоў знойдзены ў Канадзе
Канадскія навукоўцы з Універсітэта Вікторыі і Інстытута Хакан (правінцыя Брытанская Калумбія) знайшлі чалавечыя сляды па меншай меры трох розных памераў у пласце рэліктавай глебы пад пяшчаным пляжам на востраве Калверт, ля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Канады.
Экспедыцыя на чале з Дунканам Макларенам (Duncan McLaren) раскопвала берагавыя адклады на ўчастку Meay Channel I, дзе ў канцы ледніковага перыяду ўзровень мора быў на два-тры метры ніжэй, чым сёння. Ім удалося выявіць 29 выразных адбіткаў чалавечых ступняў, а таксама яшчэ некалькі падобных на сляды паглыбленняў. Па дадзеных радыёвуглероднага датавання пласту, які змяшчае сляды, 13 тысяч гадоў. Вымярэнні слядоў паказваюць, што яны, верагодна, належалі двум дарослым і аднаму дзіцяці.
«Падчас апошняга ледніковага перыяду (які скончыўся каля 11 700 гадоў назад) людзі праніклі ў Амерыку з Азіі праз існы тады пярэсмык, і ў канчатковым выніку дасягнулі сучаснага заходняга ўзбярэжжа Брытанскай Калумбіі ў Канадзе таксама як і прыбярэжныя раёны на поўдзень, — кажа Дункан Макларэн. — Большая частка берагавой лініі ўздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа Канады сёння пакрыта густым лесам і даступная толькі на лодцы, што абцяжарвае пошук археалагічных сведчанняў, якія маглі б падтрымаць гэтую гіпотэзу».
Доўгі час лічылася, што старажытныя насельнікі Амерыкі здолелі рушыць на поўдзень толькі 14 тысяч гадоў таму, калі адкрыўся праход паміж Лаўрэнційскім і Кардыльерскім ледавіковымі шчытамі (вядомы як «калідор Макензі»). Пасля гэтага перасялення паўстала археалагічная культура Кловіс. Аднак шэраг археалагічных знаходак даклавіскага часу пастаянна вымушаў навукоўцаў думаць пра магчымасць больш ранняга засялення Амерыкі. Адзіны магчымы шлях ляжаў уздоўж узбярэжжа, агінаючы ледавік. Навукоўцы справядліва адзначалі цяжкасці такога маршруту, дзе ва ўмовах бедных рэсурсаў пасяленцы павінны былі яшчэ прасоўвацца ў невядомыя ім зямлі. Тым не менш, у апошнія гады з'яўляецца ўсё больш пацверджанняў дадзенага варыянту.
Паводле Pro Science