Германія. У нямецкай мове не будзе слова «негр»

Прыкладна месяц таму Крысціна Шродар, міністр па пытаннях сям’і ў кансерватыўным урадзе Ангелы Меркель, дала інтэрв’ю, у якім падзялілася сваім поглядам наконт таго, як трэба распавядаць казкі дзецям. Сярод іншага Крысціна заклікала пазбягаць выкарыстання слова «негр», якое, на яе думку, мае расісцкі і дыскрымінацыйны падтэкст.



1355989455_rasizm.jpg

Словы міністра выклікалі вялікую палеміку, аднак займелі практычны вынік. Такім чынам, шэраг выдавецтваў ФРГ абвясцілі, што прыбяруць слова «негр» з усіх літаратурных тэкстаў. Перш за ўсё гэта, безумоўна, будзе тычыцца дзіцячай літаратуры.

Так, выдавецтва «Thienemann» «мадэрнізуе» тэкст славутай казкі «Маленькая Баба-Яга» (аўтар Отфрыд Пройслер), якому, дарэчы, сёлета споўнілася б 90 гадоў. Цікава, што некаторыя кансерватыўныя аднапартыйцы Крысціны заявілі, што будуць змагацца супраць, як яны кажуць, «dénégrification» (дэнегрыфікацыі) дзіцячай літаратуры, паколькі бачаць у гэтым напад на арыгінальнасць твораў.

Яны сцвярджаюць, што працэс барацьбы за палітычную карэктнасць можа прывесці да перагляду тэксту Бібліі і Евангелля, дзе таксама шмат ксенафобскіх пасажаў. У сваю чаргу, левыя адзначаюць, што ў перыяд фармавання асобы дзіцяці важна, каб у яго былі выпрацаваныя добрыя эмоцыі на адрас іншых народаў, і таму падтрымліваюць Шродар.
Паводле нямецкай прэсы