Іспанія. Палітычная картаграфія
На Пірынеях — незвычайны скандал праз праблемы з геаграфіяй у лідараў іспанскай партыі Vox.

Фота: Jesus Hellin / ZUMA / TASS
Днямі кіраўніцтва заклікала аднапартыйцаў выйсці да ўсіх муніцыпалітэтаў краіны, трымаючы спецыяльныя плакаты з картай Пірынейскага паўвострава і надпісам «Іспанія жыве!». На гэтай карце ніякай Партугаліі няма, а сама краіна з’яўляецца часткай Іспаніі.
Такое няведанне геаграфіі, натуральна, выклікала шмат у каго смех. А вось у Партугаліі знайшліся тыя, хто пабачыў тут замах на тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы. Гэта прадстаўнікі партыі Chega — мясцовага аналагу Vox, — якія патрабавалі ад Мадрыду афіцыйнага прабачэння за тую карту. Адсутнасць такога прабачэння можа, маўляў, выклікаць у партугальцаў комплекс нацыянальнай траўмы.
Аднак самым цікавым наступствам гэтай гісторыі стаў рэнесанс старога праекту аб’яднання Партугаліі і Іспаніі ў адзіны Іберыйскі саюз. Цяпер у аматараў праекту новы аргумент. Калі Каталонія далучыцца да Іберыйскага саюза ў якасці асобнага суб’екта, з’явіцца шанец нарэшце вырашыць каталонскае пытанне. Іспанскія дзяржаўнікі ў такім разе будуць святкаваць саюз з Партугаліяй, а каталонскія нацыяналісты — атрыманне статусу амаль незалежнай дзяржавы.
Паводле іспанскай прэсы