Казахстан. Вяртанне на радзіму
На гістарычную радзіму вярнуўся паэт Кайырбек Кеменгер — нашчадак Кашке Кеменгерава. Апошні лічыцца адным з тэарэтыкаў Алаш-Арды — казахскага нацыяналістычнага руху пачатку ХХ стагоддзя. Лідэры руху спрабавалі стварыць структуры казахскай дзяржаўнасці, гуляючы на супярэчнасці чырвоных і белых. Алаш-Арда не адбылася як дзяржава, аднак, відавочна, прымусіла Маскву больш сур’ёзна ставіцца да нацыянальных праблем. У пачатку 1920-х гадоў Казахстан атрымаў статус аўтаномнай саюзнай рэспублікі. Сярод стваральнікаў Алаш-Арды быў і Кашке Кеменгер.
На гістарычную радзіму вярнуўся паэт Кайырбек Кеменгер — нашчадак Кашке Кеменгерава. Апошні лічыцца адным з тэарэтыкаў Алаш-Арды — казахскага нацыяналістычнага руху пачатку ХХ стагоддзя. Лідэры руху спрабавалі стварыць структуры казахскай дзяржаўнасці, гуляючы на супярэчнасці чырвоных і белых. Алаш-Арда не адбылася як дзяржава, аднак, відавочна, прымусіла Маскву больш сур’ёзна ставіцца да нацыянальных праблем. У пачатку 1920-х гадоў Казахстан атрымаў статус аўтаномнай саюзнай рэспублікі. Сярод стваральнікаў Алаш-Арды быў і Кашке Кеменгер. Цяпер яго праўнук Кайырбек Кеменгер вярнуўся ў Казахстан з Омску, дзе нарадзіўся. Омск, на думку казахаў, з’яўляецца іх этнічнай тэрыторыяй. Аднак, па словах Кеменгера, казахі фактычна страцілі гэты рэгіён. У выніку асіміляцыі яны складаюць там сёння толькі 4 працэнты насельніцтва.
Па матэрыялах “Азалык (Казахстан)