Лепш бы Папа паехаў у СССР
У сярэдзіне верасня Папа Рымскі Бенедыкт XVI пачынае афіцыйны візіт на Туманы Альбіён. Скандалы гарантаваныя.
У сярэдзіне верасня Папа Рымскі Бенедыкт XVI пачынае афіцыйны візіт на Туманы Альбіён. Скандалы гарантаваныя.
Апісваючы грамадскую атмасферу, якая пануе ў Вялікабрытаніі напярэдадні прыезду Папы Рымскага, журналісты згадваюць часы “халоднай вайны. Тады, асабліва ў перыяды разрадкі, час ад
часу ўсплывала тэма магчымага візіту Папы Рымскага ў Маскву. Правая прэса рэагавала на падобныя спекуляцыі матэрыяламі пра тое, якія цяжкасці і жахі чакаюць пантыфіка ў краіне саветаў. Аднак сёння
шмат хто ў журналісцкіх колах, згадваючы тыя публікацыі, прызнае: візіт Папы ў СССР, калі б ён меў месца, прайшоў бы значна спакайней, чым запланаванае на сярэдзіну верасня турне.
Уся прагрэсіўная грамадскасць Вялікабрытаніі знаходзіцца ў стане падрыхтоўкі антыпапскіх пратэстаў. Усе чакаюць з’яўлення ў краіне пажылога невялікага мужчыны, каб выставіць яму рахунак за
шматлікія грахі.
Спектр брытанскіх праціўнікаў Папы Рымскага неабсяжны. Пачаць апісваць яго можна з флангу гомасексуалістаў, якія даўно ператварылі Лондан у сваю Мекку.
Зразумела, што ім не падабаецца катэгарычна адмоўная пазіцыя святога пасаду адносна аднаполага сексу.
Акрамя таго, брытанскія геі не могуць прабачыць касцёлу паслядоўнай пазіцыі ў пытанні, ці могуць аднаполыя пары выхоўваць дзяцей. Пачынаючы з 2005 года лесбійскія і гомасексуальныя пары ў
Вялікабрытаніі па закону могуць браць дзяцей на выхаванне з інтэрнатаў. Аднак каталіцкія інтэрнаты адмаўляюцца аддаваць дзяцей у такія сем’і. Дакладней сказаць — адмаўляліся.
Вышэйшы суд прызнаў гэта парушэннем заканадаўства. У адказ каталікі вырашылі ўвогуле зачыніць сваю сетку інтэрнатаў. Цікава, што прэса палічыла гэтае рашэнне ні чым іншым, як актам дыскрымінацыі
геяў.
“Крыві Папы таксама жадаюць абаронцы правоў дзяцей. Яны заклікаюць арыштаваць Папу адразу па прылёце і тут жа павесіць на яго адказнасць за ўсе выпадкі педафіліі ў каталіцкіх
школах.
Будуць пратэставаць і атэісты. Англія лічыцца краем з самым нізкім працэнтам вернікаў у Еўропе. Толькі тут улады маглі дазволіць атэістычнай арганізацыі Брытанскае таварыства гуманістаў рэкламаваць
сябе з дапамогай лозунгу “Здаецца, што Бога няма. Гэты слоган быў напісаны на славутых лонданскіх чырвоных аўтобусах, што дало падставу турыстам з пачуццём гумару казаць пра тое,
што Англія — гэта краіна атэістычных аўтобусаў.
Толькі ў Англіі ёсць выпадкі адлічэння з навучальных устаноў настаўнікаў за тое, што яны падчас лекцый згадвалі нешта пра Бога. У англійскім праве гэта лічыцца злачынствам, якое называецца
“прымушэнне да рэлігійных практык.
Не пройдуць міма і змагары са СНІДам, якія абавязкова ўзгадаюць госцю з Рыма кампанію супраць выкарыстання прэзерватываў у Афрыцы.
Нарэшце, там-сям у краі, асабліва ў Паўночнай Ірландыі, засталіся грамады ваяўнічых пратэстантаў, для якіх стагоддзямі Папа Рымскі — гэта ўвасабленне самага кепскага. Абавязкова будуць
узгаданыя ўсе цёмныя і скандальныя старонкі адносін Лондану і Ватыкану: падрыхтоўка змовы Марыі Сцюарт, спроба Іспаніі, якая лічылася ў XVI стагоддзі бастыёнам каталіцкай веры, захапіць астравы з
дапамогай Вялікай Армады і г.д.
Ну і, натуральна, размова пойдзе пра рэфармацыю ў Англіі, якая адбылася ў выніку прыняцця ў часы караля Генрыха VIII Акту пра супрэмацыю 1534 года. Гэты закон надаў англійскім манархам функцыі главы
Англіканскай царквы. Пасля гэтага шлях Папам Рымскім у Аб’яднае Каралеўства быў зачынены.
Паляпшэнне адносін пачалося толькі ў 1980-х гадах. У 1982 годзе, упершыню за 450 гадоў з моманту аддзялення англіканскай царквы ад рымска-каталіцкай, Папа Рымскі Ян Павел ІІ сустрэўся з архібіскупам
Кентэрберыйскім і зрабіў з ім сумеснае набажэнства. Нарэшце ў часы лейбарыстаў Тоні Блэр, які з часам прыняў каталіцтва, дамовіўся пра гэты візіт.
З улікам усіх прыведзеных вышэй негатыўных фактараў, Папе, здаецца, было б лепш застацца ў Рыме.
Аднак, магчыма, менавіта гэта акалічнасць — франтальная атака брытанскіх атэістаў на царкву — і дае Папе шанец вярнуць Англію ў лона апостальскай царквы або прынамсі наблізіць да
яе.
Па-першае, візіт Папы можа стаць вырашальным для шматлікіх пратэстанцкіх вернікаў. Апошнія рэформы ў англіканскай царкве — права абіраць біскупамі жанчын, талерантнае стаўленне да тых жа
гомасексуаліста — нарадзілі ў прыходах унутраную кансерватыўную апазіцыю. Ідзе вострая палеміка. Часам артадоксы думаюць: а ці не кінуць дурную спрэчку з мадэрністамі і не пайсці ў
касцёл?
Папа гатовы ісці ім насустрач. У мінулым годзе ў Ватыкане пабачыў свет спецыяльны дакумент “Anglicanorum coetibus, які рэгулюе працэдуру пераходу англікан у каталіцтва і нават
вітае такія пераходы. Каталіцкая прэса піша, што Касцёл можа атрымаць у Англіі 400 тысяч былых прыхільнікаў рэфарматарскай царквы. Нядзіўна, што цэнтральным фрагментам праграмы папскага візіту да
англічан стане наданне сану святога Джону Генры Ньюману. Ньюман пачынаў як пратэстанцкі святар, а пасля перайшоў у каталіцызм.
Па-другое, Папа будзе выступаць у час пілігрымкі як сімвал дыялогу паміж цэрквамі, што надае яму імідж галоўнага абаронцы хрысціянства.
У Бенедыкта XVI таксама запланаваны сустрэчы з каралевай Лізаветай II, а таксама з архібіскупам Кентэрберыйскім Роуэнам Уільямсам. Пантыфік таксама мае намер правесці набажэнствы ў шматлікіх
брытанскіх гарадах і выступіць у парламенце.
Застаецца спадзявацца, што гэты візіт будзе паваротным у кадэнцыі Бенедыкта. Нарэшце ўсе забудуць пра педафільскі скандал і будуць згадваць Папу як чалавека, які аб’яднаў каталікоў і
англікан.