Людзі з вялікіх сем’яў больш схільныя да кансерватыўных поглядаў

Сацыёлагі Том Фогль (Tom S. Vogl) з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега і Джэрэмі Фрыз (Jeremy Freese) выявілі станоўчую карэляцыю паміж памерам сям’і і кансерватыўнымі поглядамі яе чальцоў. Людзі з буйных сем’яў часцей выступаюць супраць аднаполых шлюбаў і абортаў.

family_1.jpg

Высновы былі зробленыя на аснове дадзеных, атрыманых у ходзе апытання General Social Survey (GSS), які з 1972 года праводзіцца Нацыянальным цэнтрам вывучэння грамадскай думкі ў Чыкагскім універсітэце. Звесткі за некалькі дзесяцігоддзяў паказваюць, што амерыканцы паступова становяцца ўсё больш ліберальнымі, аднак ёсць і выпадкі, калі прыхільнасць пэўным каштоўнасцям захоўваецца на працягу некалькіх пакаленняў. Фогль і Фрыз прааналізавалі дадзеныя аб складзе сям’і апытаных і іх думкі па дзвюх найбольш горача дыскутаваных сацыяльных праблемах: аднаполых шлюбах і абортах.
Аказалася, што памер сям’і можа ўплываць на палітычныя і сацыяльныя погляды. Даследнікі выявілі, што апытаныя з буйных сем’яў больш схільныя выступаць супраць дазволу абортаў і аднаполых шлюбаў. Гэта адносіцца і для бацькоў, і для дзяцей, якія выраслі ў такіх сем’ях.
Прычыны гэтага незразумелыя, але, магчыма, уплыў аказвае больш высокі ўзровень рэлігійнасці і больш нізкі ўзровень адукацыі ў такіх семьях. Навукоўцы адзначаюць, што выяўленая карэляцыя аказвае істотны ўплыў на грамадскія настроі ў ЗША, павялічваючы колькасць прыхільнікаў «традыцыйных сямейных каштоўнасцяў» на 3-4 працэнтныя пункта. Па стане на 2018 год розніца ў нараджальнасці павялічыла колькасць дарослых амерыканцаў, якія выступаюць супраць аднаполых шлюбаў, на 17%, з 46,9 да 54,8 мільёна чалавек.
Паводле Pro Science