Неадназначна скончыліся баталіі вакол крыжа ў гонар ахвяр смаленскай катастрофы, які ўсталявалі ля прэзідэнцкага палацу ў Варшаве. Улады хацелі перанесці крыж у бліжэйшы касцёл. Сябры ж
кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS), у сваю чаргу, баранілі яго. Нарэшце — пасля шэрагу сутычак з паліцыяй і мора эмоцый — крыж пераехаў. Акрамя
таго, адбылася відавочная палярызацыя грамадства і палітызацыя новай сацыяльнай групы. Маюцца на ўвазе 20–30-гадовыя людзі, якія выступаюць супраць «пісасізацыі» Польшчы.
Упершыню пра іх пачалі казаць яшчэ ўвесну, калі Саюз левых дэмакратаў (SLD) — былая партыя камуністаў — сабраў за іх кошт 11 працэнтаў галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Канфлікт з
крыжам зноў прымусіў газеты пісаць пра малады антыклерыкалізм, а палітыкам даводзіцца думаць, як атрымаць іх галасы. Акрамя левых дэмакратаў, за сімпатыі моладзі вырашылі пазмагацца і лібералы з
кіруючай у краіне партыі «Грамадзянская платформа» (РО). Дакладней, частка лібералаў, аб’яднаных вакол асобы Януша Палікота, заўзятага праціўніка касцёлу. На 2 кастрычніка
прызначана першая сустрэча Руху падтрымкі Палікота (RPP), які збіраецца аспрэчыць у левых імідж галоўнай антыклерыкальнай сілы ў грамадстве. Самі левыя, аднак, кажуць, што з такой біяграфіяй, як у
Палікота (ён пачынаў у бізнесе з выдання каталіцкага часопіса), яго праект несур’ёзны і доўга не праіснуе.
Па матэрыялах «Wprost» (Польшча)
Польшча. Праціўнікі крыжа аб’ядналіся
- Замежжа
- 01-10-2010
Неадназначна скончыліся баталіі вакол крыжа ў гонар ахвяр смаленскай катастрофы, які ўсталявалі ля прэзідэнцкага палацу ў Варшаве. Улады хацелі перанесці крыж у бліжэйшы касцёл. Сябры ж
кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS), у сваю чаргу, баранілі яго. Нарэшце — пасля шэрагу сутычак з паліцыяй і мора эмоцый — крыж пераехаў. Акрамя
таго, адбылася відавочная палярызацыя грамадства і палітызацыя новай сацыяльнай групы. Маюцца на ўвазе 20–30-гадовыя людзі, якія выступаюць супраць «пісасізацыі»
Польшчы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: