Сірыя. Новы хрысціянскі раскол
Напярэдадні каталіцкага Вялікадня хрысціянская грамада Сірыі, якая складае 7 працэнтаў насельніцтва, раскалолася. Усё пачалося з таго, што шэраг маладых каталікоў-сірыйцаў прапанавалі ўсім хрысціянам адсвяткаваць Вялікдзень у адзін дзень — 8 красавіка. Ідэя быццам някепская, асабліва з улікам таго, што Папа Рымскі сам увесь час кажа пра неабходнасць адзінства ўсіх хрысціян, і нават, па чутках, рыхтуецца зрабіць спецыяльную заяву наконт аб’яднання святкавання праваслаўнага і каталіцкага Вялікадня ў верасні падчас візіту ў Ліван.
Напярэдадні каталіцкага Вялікадня хрысціянская грамада Сірыі, якая складае 7 працэнтаў насельніцтва, раскалолася. Усё пачалося з таго, што шэраг маладых каталікоў-сірыйцаў прапанавалі ўсім
хрысціянам адсвяткаваць Вялікдзень у адзін дзень — 8 красавіка. Ідэя быццам някепская, асабліва з улікам таго, што Папа Рымскі сам увесь час кажа пра неабходнасць адзінства ўсіх хрысціян, і
нават, па чутках, рыхтуецца зрабіць спецыяльную заяву наконт аб’яднання святкавання праваслаўнага і каталіцкага Вялікадня ў верасні падчас візіту ў Ліван. Аднак сірыйскі каталіцкі клір
рашуча выступіў супраць прапановы, паколькі аўтары закліку раней стварылі рух «Хрысціяне за дэмакратыю» і падтрымалі антыўрадавыя маніфестацыі. На думку іерархіі касцёлу, хрысціяне
павінны падтрымліваць прэзідэнта Асада, паколькі вынікам яго адстаўкі стане прыход да ўлады ісламскіх фундаменталістаў, што абапіраюцца на суніцкую большасць у краіне. Так склалася, што цяпер Сірыяй
кіруе маргінальная ў ісламе секта алавітаў, якая вымушана шукаць падтрымкі з боку меншасцяў, і ў тым ліку заігрываць з хрысціянамі. Нейкім чынам гэта мадэль адносін нагадвае схему адносін
паміж хрысціянскай канфесіяй і дыктатурай Садама Хусэна ў Іраку. Крах рэжыму Садама пад ударамі заходніх саюзнікаў парушыў баланс інтарэсаў і прывёў да ўлады ісламскіх фундаменталістаў, якія пачалі
пераслед прыхільнікаў Ісуса. Іракскі вопыт вельмі непакоіць сірыйскіх хрысціян. Праблема, аднак, палягае ў тым, што хрысціянскія вернікі звычайна належаць да забяспечанай і адукаванай часткі
сірыйскага грамадства, а таму большасць з іх адмаўляецца падтрымліваць дыктатуру Асада.
Паводле французскай прэсы