Італія. Пасварыла сасновая галінка
Оскар Ланчыні, мэр невялікага італьянскага гораду Адро ў Паўночнай Італіі, стаў героем нацыянальнага скандалу. Оскар — прыхільнік партыі Ліга Поўначы, якая выступае за стварэнне аўтаномнага рэгіёну Паданія. Галоўная ідэя праекту ў тым, што Паданія, куды павінны ўвайсці багатыя рэгіёны Паўночнай Італіі, не павінна фінансаваць слаба развіты Поўдзень. Мэр настолькі адданы сваёй партыі, што патрабаваў, каб на сценах новага мясцовага школьнага комплексу намалявалі сімволіку партыі — сасновую галінку. У дадатак школу назвалі ў гонар аднаго з заснавальнікаў Лігі Поўначы.
Оскар Ланчыні, мэр невялікага італьянскага гораду Адро ў Паўночнай Італіі, стаў героем нацыянальнага скандалу. Оскар — прыхільнік партыі Ліга Поўначы, якая выступае за стварэнне
аўтаномнага рэгіёну Паданія. Галоўная ідэя праекту ў тым, што Паданія, куды павінны ўвайсці багатыя рэгіёны Паўночнай Італіі, не павінна фінансаваць слаба развіты Поўдзень. Мэр настолькі адданы сваёй
партыі, што патрабаваў, каб на сценах новага мясцовага школьнага комплексу намалявалі сімволіку партыі — сасновую галінку. У дадатак школу назвалі ў гонар аднаго з заснавальнікаў Лігі
Поўначы. Так звычайная школа стала партыйнай школай, што, натуральна, не спадабалася некаторым бацькам вучняў. Асабліва тым, хто выступае супраць цяперашняга ўраду Берлусконі. 180 з 400 бацькоў,
дзеці якіх вучацца ў згаданай школе, напісалі ліст пратэсту. Адна маці ўвогуле заявіла, што яе дзіця не будзе хадзіць у такую навучальную ўстанову. Адказваючы на крытыку, мэр заявіў, што сасновая
галінка — гэта не толькі сімвал партыі, аднак і гораду. Быццам у мясцовым касцёле ёсць вітражы з выявай сасновай галінкі. Міністр адукацыі падтрымаў Ланчыні. Ён сказаў, што сімволіка Лігі
Поўначы мае даўнія народныя карані. А вось апазіцыя так не думае. Левая партыя дэмакратаў прывезла да школы некалькі соцень сваіх прыхільнікаў, які пікетавалі будынак, патрабуючы зафарбаваць галінку.
На цяперашні час усё закончылася палітызацыяй вучняў і бойкай, якую некаторыя маці, незадаволеныя зрывам вучэбнага працэсу, учынілі з маніфестантамі.
Па матэрыялах «TAZ» (Германія)