The Economist назваў самыя дарагія і танныя гарады свету
У 2018 годе самым дарагім мегаполісам свету сталі азіяцкія Сінгапур ды Ганконг, а таксама сталіца Францыі Парыж. Кілаграм хлеба ў Сеуле каштуе даражэй 15 даляраў ЗША.
Даследчае падраздзяленне часопіса The Economist апублікавала даследаванне, прысвечанае кошту жыцця ў найбуйнейшых мегаполісах. Статус самага дарагога горада планеты падзялілі Сінгапур, Ганконг і Парыж.
У мінулым годзе Сінгапур быў адзіным лідэрам. Парыж падняўся ў рэйтынгу на адзін радок, Ганконг — на шэсць. Услед за імі ідзе швейцарскі Цюрых і Жэнева, японская Осака і паўднёвакарэйскі Сеул. Сёмае месца ў ТОП-10 самых дарагіх гарадоў заняў Нью-Ёрк, замыкаюць дзясятку Тэль-Авіў і Лос-Анджэлес.
Даследаванне складзена на аснове вымярэння і параўнання цэн у розных катэгорыях тавараў і паслуг. Сярэдні кошт кілаграма хлеба ў Нью-Ёрку складае $ 8,33, у Сеуле — $ 15,59. Самае дарагое піва — у Нью-Ёрку; кошт адной бутэлькі аб'ёмам 330 мл — $ 3,33. Першае месца Нью-Ёрк займае і па кошце стрыжкі: цана на жаночую стрыжку ў сярэднім складае $ 210.
The Economist вымярае дарагоўлю жыцця ў гарадах у працэнтах ад кошту жыцця ў Нью-Ёрку, якая прымаецца за 100%. У Сінгапуры, Парыжы і Ганконгу паказчык складае 107%. Сярэдні паказчык на аснове вывучэння 100 гарадоў, уключаных у даследаванне — 69%. Як адзначаюць аўтары дакладу, з 2017 года кошт пражывання знізіўся: у 2017 годзе годзе сярэдні паказчык быў на ўзроўні 73% пяць гадоў таму — 82%.
Кошт пражывання ў розных рэгіёнах планеты складваецца з розных выдаткаў. Так, у еўрапейскіх гарадах асабліва дарагой аказваецца нерухомасць.
Самымі таннымі мегаполісамі свету, па дадзеных The Economist, сталі Дамаск, Каракас, Ташкент і Алма-Ата.
У жніўні 2018 года года The Economist апублікаваў новы рэйтынг самых камфортных для пражывання мегаполісаў свету. Першыя месцы ў спісе занялі Вена, Мэльбурн і Осака.
Паводле РБК