Трагедыя Элуаны
Першы выпадак эўтаназіі ў Італіі падзяліў краіну і выклікаў канстытуцыйны крызіс. Суд дазволіў выключыць апарат падтрымкі арганізму пацыенткі, якая знаходзілася ў коме 17
гадоў.
Мова пра Элуану Энглара (нарадзілася ў 1970 годзе). Элуана знаходзілася ў коме пасля таго, як у студзені 1992 года трапіла ў аўтамабільную аварыю. З таго часу яна знаходзілася ў шпіталі, дзе так і не
прыйшла ў свядомасць. Спецыяльны апарат і ўрачы штучна падтрымлівалі функцыянаванне яе арганізма.
Першы выпадак эўтаназіі ў Італіі падзяліў краіну і выклікаў канстытуцыйны крызіс. Суд дазволіў выключыць апарат падтрымкі арганізму пацыенткі, якая знаходзілася ў коме 17
гадоў.
Мова пра Элуану Энглара (нарадзілася ў 1970 годзе). Элуана знаходзілася ў коме пасля таго, як у студзені 1992 года трапіла ў аўтамабільную аварыю. З таго часу яна знаходзілася ў шпіталі, дзе так і не
прыйшла ў свядомасць. Спецыяльны апарат і ўрачы штучна падтрымлівалі функцыянаванне яе арганізма.
Калі дыягназ “кома быў пастаўлены, бацька Элуаны Бепіна выступіў супраць штучнага падтрымання жыцця яго дачкі. Ён заявіў, што калі б дзяўчына была ў стане размаўляць, то дала б
згоду на тое, каб пайсці з жыцця. Адміністрацыя шпіталя адмовілася задавальняць просьбу бацькі, і той пачаў доўгі паход па судовых інстанцыях.
Справа ў тым, што ў італьянскіх законах няма параграфу, які дазваляе эўтаназію. Практыка эўтаназіі дазволена сёння ў Бельгіі, Нідэрландах, Швейцарыі, Люксембургу, некаторых штатах ЗША. Невялікая
геаграфія краін, дзе практыкуецца эўтаназія, тлумачыцца вельмі лёгка. У аснове асноў права ляжыць “права асобы на жыццё. Акрамя таго, ніхто не ведае парог, за якім мы можам на сто
працэнтаў казаць пра тое, што хвароба не можа быць вылечаная. Нарэшце, клятва Гіпакрата адназначна забараняе медыкам “выпісваць лекі, якія могуць прывесці да смерці чалавека.
Ёсць яшчэ адзін момант: эўтаназія была афіцыйнай палітыкай у нацысцкай Германіі. Фашысты забівалі малых дзяцей, у якіх знаходзілі нейкія парокі.
Аднак вернемся ў Італію. За адсутнасцю канкрэтных законаў, бацька дзяўчыны быў вымушаны звярнуцца ў суд. Ён прайшоў усе інстанцыі італьянскай судовай сістэмы.
У 1999 годзе міланскі суд прыняў рашэнне
захаваць жыццё Элуане. Настойлівы бацька аспрэчыў рашэнне ў апеляцыйным судзе і зноў прайграў справу. У красавіку 2005-га суддзі пакінулі першапачатковае рашэнне ў сіле. Тады ісцец звярнуўся ў
Касацыйны суд, які ў кастрычніку 2006-га дазволіў перагледзіць справу, што выклікала жорсткую рэакцыю Ватыкана. Толькі ў чэрвені 2008 года сеньёр Энглара дабіўся свайго: міланскі апеляцыйны суд даў
згоду на эўтаназію Элуаны.
Аднак на той час сям’я Энглара ўжо нажыла сабе шмат ворагаў. Група медыцынскія сясцёр, якія апякалі Элуану з 1994 года, заявіла, што іх пацыентка павінна жыць. Раз’юшаны бацька
хацеў перавезці дачку ў іншы шпіталь, аднак сёстры паспелі падаць на яго ў суд. Пачаўся новы працэс.
Ватыкан і правыя партыі жорстка патрабавалі прытрымлівацца прынцыпу права на жыццё. Пратэстанты і некаторыя левыя партыі схіляліся да тэзісу, што права на жыццё — прафанацыя, калі мова не
ідзе пра свядомы выбар. Натуральна, апаненты абвінавачвалі адзін аднаго ў жаданні зарабіць палітычны капітал на жыцці няшчаснай дзяўчыны.
У ліпні 2008 года італьянскі парламент прагаласаваў за тое, каб Вярхоўны апеляцыйны суд адмяніў рашэнне пра эўтаназію Элуаны са спасылкай на тое, што такі акт супярэчыць дзеючым законам. Суд адмовіў
парламентарыям, аднак бацька дзяўчыны вымушаны быў заявіць, што пакуль не будзе прынята канчатковае судовае рашэнне, ён не будзе настойваць на забойстве дачкі.
13 лістапада 2008 года італьянскі Вышэйшы суд стаў на пазіцыю Бепіна Энглара. Літаральна адразу кардынал Эніа Антанэлі, выражаючы волю Ватыкану, патрабаваў разглядаць Элуану не як “чалавека
ў стане комы, а “як чалавека, які спіць. “Чалавек, які спіць, мае права на павагу, — заявіў клірык.
Між тым, нягледзячы на пратэсты каталіцкага насельніцтва, у лютым 2009-га бацька вывез Элуану ў прыватны шпіталь у горадзе Удзіна. Гэта быў адзіны шпіталь у краіне, які пагадзіўся выканаць акт
эўтаназіі. 6 лютага апарат падтрымання жыццезабеспячэння быў выключаны.
Аднак тут у справу ўмяшаліся ўлады. У той жа дзень прэм’ер краіны Сільвіа Берлусконі выдаў указ — любымі сродкамі падтрымліваць жыццё дзяўчыны. “Гэта забойства. Магчыма,
мне не выпадзе выратаваць ёй жыццё, аднак я не хачу быць Понціем Пілатам, які ўмывае рукі. Берлусконі прапанаваў новы тэзіс, які, на яго думку, апраўдвае працэс падтрымання жыцця Элуаны:
“Яна (Элуана) у стане, калі можа мець дзяцей, у яе назіраецца месячны цыкл. Рашэнне прэм’ера фактычна абрынула краіну ў канстытуцыйны крызіс: дэкрэт супярэчыць закону, і
прэзідэнт не падпісвае яго.
Пакуль палітыкі спрачаліся, 9 лютага ў 20 гадзін 10 хвілін па Еўрапейскаму часу Элуана памерла.
Аднак гісторыя на гэтым не заканчваецца. Праціўнікі эўтаназіі патрабуюць правесці следства наконт сапраўдных прычын смерці дзяўчыны. Яны лічаць, што нехта паскорыў яе забойства, баючыся, што ўлады
ўсё ж не дапусцяць яе смерці. З’явілася інфармацыя пра тое, што зранку 9 лютага стан пацыенткі быў дастаткова добры і стабільны.