У інтэрнэт выклалі 306 мільёнаў пароляў, якія нельга выкарыстоўваць
Супрацоўнік карпарацыі Microsoft Трой Хант запусціў незвычайны анлайнавы сэрвіс. З яго дапамогай можна праверыць, ці быў той ці іншы пароль скампраметаваны ў выніку ўцечак дадзеных.

pixabay.com
Наведвальнікаў сайта сустракае радок, у які трэба ўвесці пароль. Пасля гэтага сістэма правярае, ці няма такога спалучэння знакаў у базе дадзеных.
База была сабрана Хантам з адкрытых крыніц. За аснову ён узяў выкладзеныя ў публічны доступ спісы пароляў, раней выкрадзеных хакерамі з розных інтэрнэт-сэрвісаў — іх набралася больш за 300 мільёнаў, піша rg.ru.
Інтэрнэт-карыстальнікі з цікавасцю паставіліся да новага рэсурсу, узяўшыся правяраць, ці прысутнічаюць абраныя імі паролі ў базе даных.


