Апытанне Gallup: беларусы не лічаць сваю краіну аплотам стабільнасці і бяспекі

Сярэдняе значэнне індэкса закона і парадку-2017 — 78, Беларусь набрала 77 балаў.

gallup_logo.jpg

Амерыканская кампанія Gallup International прадставіла Сусветны індэкс закона і парадку-2017, заснаваны на выніках апытання 136 тыс. чалавек у 135 краінах свету ў 2016 годзе.
Удзельнікам даследаванні задавалі чатыры пытанні:

  • Ці давяраеце вы паліцыі ў горадзе ці мясцовасці, у якой жывяце?
  • Ці адчуваеце вы сябе ў бяспецы, гуляючы ў адзіноце ноччу ў горадзе ці мясцовасці, у якой жывяце?
  • Ці кралі ў вас або чальцоў вашай сям'і грошы ці ўласнасць за апошнія 12 месяцаў?
  • Ці падвяргаліся вы нападу або рабаўніцтву за апошнія 12 месяцаў?

Сярэдняе значэнне індэкса закона і парадку для ўсяго свету — 78 з магчымых 100.
У Беларусі — 77 балаў. Індэкс нашых суседзяў: Польшча — 81, Літва — 78, Латвія — 80, Расія — 74, Украіна — 68.
Топ-10 Сусветнага індэкса закона і парадку: Сінгапур (97), Узбекістан (95), Ісландыя (92), Туркменістан (91), Нарвегія (91), Швейцарыя (90), Алжыр (90), Фінляндыя (90), Іарданія і В'етнам (89).
Аўтсайдэры Сусветнага індэкса закона і парадку: Сальвадор (54), Ліберыя (53), Венесуэла (42).
Паводле thinktanks.by