Мэр Рыгі напісаў «Белоруссия», а пасля заўвагі выправіў на «Беларусь»
Мэр Рыгі Ніл Ушакоў у сваім Фэйсбуку распавёў, як латвійская паліцыя дапамагла беларусам.

Фота: facebook.com/NilsUsakovs
Турысты з Беларусі прыехалі ў Рыгу, але ўначы з іх мікрааўтобуса скралі колы. Дзяржаўная паліцыя дапамагла ў інтэрнэце знайсці новыя, даставіць і ўстанавіць, каб турысты змаглі рушыць далей, — піша Ніл Ушакоў.
Цікава, што спачатку ў сваім допісе мэр Рыгі напісаў «туристы из Белоруссии», але пасля заўвагі беларуса Глеба Лабадзенкі змяніў на «туристы из Беларуси».
Паводле «Еўрарадыё»