За 10 гадоў доля пазашлюбных дзяцей скарацілася амаль удвая — лічбы
Паводле дадзеных Белстата, летась у маці-адзіночак нарадзілася 15 636 дзяцей. Гэта 13,3% ад агульнай колькасці немаўлятаў.

Адметна, што доля пазашлюбных дзяцей з кожным годам змяншаецца. Напрыклад, у 2005 годзе іх было 24,2%, а ў 2010 годзе — 19,6%.
Розніца па абласцях летась выглядала наступным чынам:
- Гродзеншчына — 9,4% дзяцей народжана па-за шлюбам
 - Брэстчына — 10%
 - Мінск — 10,2%
 - Міншчына — 14%
 - Віцебшчына — 16%
 - Гомельшчына — 17,4%
 - Магілёўшчына — 17,7%.
 
Паводле Нашай Нівы