Украіна. 15 гадоў з дня ўвядзення грыўні
2 верасня споўнілася 15 гадоў з таго часу, як украінцы перасталі быць мільянерамі: у гэты дзень у 1996-м пачаўся абмен купонаў-карбованцаў, намінал якіх дайшоў да 10 мільёнаў, на новыя ўкраінскія грошы — грыўні. Мянялі па курсе адзін да ста тысяч, гэта значыць за 100 000 карбованцаў давалі адну новенькую грыўню, што ў народзе празвалі гетманы (на купюрах было шмат выяваў украінскіх гетманаў). Адным з аўтараў рэформы быў Віктар Юшчанка, тагачасны дырэктар Нацбанку.
2 верасня споўнілася 15 гадоў з таго часу, як украінцы перасталі быць мільянерамі: у гэты дзень у 1996-м пачаўся абмен купонаў-карбованцаў, намінал якіх дайшоў да 10 мільёнаў, на новыя ўкраінскія
грошы — грыўні. Мянялі па курсе адзін да ста тысяч, гэта значыць за 100 000 карбованцаў давалі адну новенькую грыўню, што ў народзе празвалі гетманы (на купюрах было шмат выяваў украінскіх
гетманаў). Адным з аўтараў рэформы быў Віктар Юшчанка, тагачасны дырэктар Нацбанку. Ён кажа, што сігналам для рэформы стала пабачаная ім сцэна ў адной з правінцыйных прыбіральняў, дзе наведвальнікам
замест туалетнай паперы выдавалі купоны. Увядзенне новых грошай не абышлося без скандалаў. Так, невядома хто замяніў зацверджаны камісіяй партрэт Тараса Шаўчэнкі на купюры ў сто грыўняў, дзе ён быў у
касцюме і без галаўнога ўбору, на яго хрэстаматыйны малюнак у выглядзе сельскага дзядзькі ў кажуху і барановай шапцы. Другі скандал — мастака, які маляваў банкноты, абвінавацілі ў тым, што
замест князёў Уладзіміра і Яраслава Мудрага ён намаляваў свой партрэт. У выніку партрэты ў 2004-м памянялі, дамаляваўшы князям бароды. Так ці інакш, грыўня прыжылася і лічыцца адносна стабільнай
валютай у рэгіёне.
Па матэрыялах украінскай прэсы