Узлёт і падзенне клоўна Борыса*. Дасье ў карыкатурах

На мінулым тыдні брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан абвясціў аб сваёй адстаўцы. Прапануем вам з дапамогай падборкі карыкатур прасачыць яскравы шлях эксцэнтрычнага палітыка.

*Па версіі The Economist

*Па версіі The Economist

1_579.jpg


Парадокс, аднак толькі тры гады таму Борыс Джонсан быў кумірам многіх брытанцаў. Яго дзве кадэнцыі на пасадзе мэра сталіцы лічыліся вельмі ўдалымі. Падкуплялі выбаршчыкаў таксама яго харызма і імідж арыгінала. Джонсан праславіўся сваімі эксцэнтрычнымі выбрыкамі. Так, падчас лонданскай Алімпіяды ён пракаціўся на новым падвесным тросе на радасць публіцы. Нядзіўна, што прыход Борыса на Даўнінг-стрыт у ліпені 2019-га карыкатурысты выяўлялі як працяг таго славутага палёту.
Першапачаткова Борыс заняў пасаду прэм'ера як пераемнік Тэрэзы Мэй, якая пайшла ў адстаўку. Таму ён меў намер замацаваць сваё прэм'ерства на выбарах. Яны адбыліся ў снежні 2019-га і сталі сапраўдным трыумфам торы. Апошні раз так пераканаўча кансерватары перамагалі ў часы Тэтчэр. Нядзіўна, што на карыкатурах таго часу палітык выглядае вельмі напорыстым і амбіцыйным. Карыкатура часопіса «The Economist».

2_537.jpg


Першапачаткова Джонсан засяродзіўся на завяршэнні працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. Аднак усе планы сарвала пандэмія, што прыйшла на Альбіён у пачатку 2020-га. Праз каронавірус давялося ўводзіць жорсткі каранцін, які, уласна, стаў фатальным для палітыка. У снежні 2021-га высветлілася, што вясной 2020-га, калі па ўсёй краіне дзейнічаў лакдаўн, а шэраговыя брытанцы не маглі нават развітацца са сваякамі, якія паміраюць ад COVID-19, на Даўнінг-стрыт кіраўніцтва краіны весялілася без аглядкі на самаізаляцыю і сацыяльную дыстанцыю. Тут жа пачаўся скандал пад назвай «вечарынка-гейт», які таксама ахвотна асвятлялі карыкатурысты. На адным з малюнкаў Борыс заклікае брытанцаў «трымаць дыстанцыю» ад месца яго забаў.

2_521.jpg


Замест таго, каб прызнаць сябе вінаватым, Борыс пачаў адкрыта хлусіць. Ён заявіў, што прыйшоў на вечарыну толькі дзеля таго, каб «падзякаваць супрацоўнікам урада». Аднак многіх апраўданні Джонсана не пераканалі. У выніку ў вачах шматлікіх людзей Джонсан з абаронцы нацыянальных інтарэсаў ператварыўся ў ашуканца і клоўна. Рэйтынгі прэм'ера абрынуліся з 70 да 20 працэнтаў. Адпаведна мастакі пачалі выяўляць яго як серыйнага хлуса. На адным з малюнкаў Джонсан запэўнівае, што не быў удзельнікам вечарынак, хаця з яго кішэні тырчыць бутэлька шампанскага.

4_443.png

Гісторыкі лічаць, што «вечарынка-гэйт» стаў 11-м па ліку скандалам у кар'еры Джонсана. З усіх папярэдніх ён неяк выкручваўся. Але з гэтага не здолеў. Шмат у чым выбух антыпатыі на адрас Джонсана таксама можна растлумачыць эканамічным крызісам — следства пандэміі і выхаду з ЕС, ад якога мацней за ўсё пакутуе малы і сярэдні бізнес. У выніку ўсе спробы палітыка загладзіць скандал былі беспаспяховымі. Не дапамагла прэм'еру нават актыўная падтрымка Украіны. Некаторыя ўспрымаюць украінскую палітыку Джонсана як спробу выставіць сябе ў выглядзе легендарнага Уінстана Чэрчыля.

5_410.png

Так ці інакш, пасля публікацыі падрабязнасцяў аб вечарынках на Даўнінг-стрыт на парадку дня востра паўстала пытанне аб тым, ці ўтрымаецца Джонсан на сваёй пасадзе. 6 чэрвеня пытанне было вынесенае на разгляд фракцыі кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Большасць прысутных не прагаласавала за прад'яўленне вотуму недаверу прэм'ер-міністру. У выніку Джонсан перамог, хоць і з вялікімі цяжкасцямі. Вось як адзін з графікаў выявіў стан прэм'ера пасля галасавання аб адстаўцы.

6_298.jpg


Але не паспеў Борыс адсвяткаваць поспех, як пачаўся новы скандал. За заляцаннямі да мужчын быў заўважаны Крыс Пінчар, намеснік каардынатара парламенцкай фракцыі кансерватараў. Прычым палітыку і раней паказвалі на непрыстойныя паводзіны. Узнікае пытанне, як Джонсан мог прызначыць такога чалавека на высокую пасаду? І зноў Борыс пачаў самазабыўна хлусіць, адмаўляючы, што нешта ведаў пра падазрэнні на адрас Пінчара. Гэта аднаму з мастакоў нагадала акрабатычныя трукі.

7_209.png

Пасля гэтага ў грамадстве пачаўся сапраўдны флэшмоб за адстаўку Борыса. Патрабаванне адстаўкі падтрымалі нават сябры джонсанаўскага кабміна, якія пачалі адзін за адным пісаць заявы аб складанні паўнамоцтваў. Аднак Борыс упарта адмаўляўся пісаць заяву «па асабістаму», што стала тэмай шматлікіх карыкатур. На адной з іх Барыс замаўляе пастаўку ў сваю рэзідэнцыю суперклея, каб ніхто не мог адарваць яго ад прэм’ерскага фатэлю.

8_142.jpg


Толькі калі больш за 40 палітыкаў (міністраў, кіраўнікоў ведамстваў і г.д.) пакінулі яго ўрад, 58-гадовы Джонсан зразумеў, што далейшае супраціўленне не мае сэнсу. Апошняй кропляй стаў афронт з боку новага кіраўніка казначэйства, якога прэм'ер толькі-толькі прызначыў на гэтую пасаду. Замест таго, каб стаяць за свайго «дабрадзея», міністр заклікаў Борыса Джонсана «сысці». У выніку Борыс вымушаны быў здацца і 7 ліпеня заявіць, што пакідае прэм’ерскую пасаду. Грамадства вітала навіну, а мастакі аператыўна малявалі свае творы. На адным з іх Джонсан кажа, што яго адстаўка — «гэта канец памылкі».

9_115.jpg

Зрэшты, выкрутлівасць Барыса можа праявіцца і нават у цяперашняй, здавалася б, зусім пройгрышнай для яго сітуацыі. Фармальна пакідаючы пасаду лідара кансерватараў, ён можа паспрабаваць зачапіцца на пасадзе прэм'ера хаця б да восені. А да таго часу — ці мала што здарыцца. Не выпадкова карыкатурыст The Guardian назвала Борыса словам Remainer, маючы на ​​ўвазе, што той як бы сышоў, але застаўся.

10_102.jpg