Борыс Джонсан абвясціў аб сыходзе з пасады прэм’ера Вялікабрытаніі
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што пакідае сваю пасаду.
«Зразумела, што воля парламента і кансерватыўнай партыі, каб быў абраны новы лідар партыі і новы прэм'ер-міністр», — заявіў Джонсан.
Па словах Джонсана, працэс выбару новага лідара павінен пачацца ўжо цяпер, а ён працягне выконваць свае абавязкі да яго абрання, адзначае REFORM.by.
Адстаўцы папярэднічаў крызіс у брытанскім урадзе. За апошнія некалькі дзён пра адстаўкі заявілі больш за 50 міністраў і супрацоўнікаў урада, у тым ліку бліжэйшых прыхільнікаў Джонсана.
Апошнім эпізодам, які выклікаў незадаволенасць Джонсанам, стаў скандал з членам урада Крысам Пінчэрам, якога абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях у закрытым клубе. Да Джонсана паўсталі прэтэнзіі з-за таго, што ён прызначыў Пінчэра на высокую пасаду, хоць ведаў, што той трапляў у сэкс-скандал да гэтага. Джонсан спачатку адмаўляў абвінавачванні, а потым папрасіў прабачэння.
Да гэтага прэм'ер трапіў у скандал з-за арганізацыі вечарынак у сваёй рэзідэнцыі падчас лакдаўна.