Венесуэла. Чавес яшчэ і вораг экалогіі

Адказам Уга Чавеса на эканамічную рэцэсію стала актыўная здабыча карысных выкапняў. На цяперашні момант 80 працэнтаў венесуэльскага экспарту складаецца з сыравіны. Прычым, насуперак антыамерыканскай рыторыцы, большасць экспартных пастак ідзе якраз у Злучаныя Штаты, чыя індустрыя, як кажа Уга, руйнуе клімат. Больш таго, стартавала праграма па эксплуатацыі сыравіны ў дэльце ракі Арынока. Тут знаходзіцца радовішча спецыфічнай нафты. Менавіта выкарыстанне гэтага гатунку нафты прыводзіць да разбурэння азону. Паралельна пачалася палеміка наконт пачатку здабычы вугалю.

Адказам Уга Чавеса на эканамічную рэцэсію стала актыўная здабыча карысных выкапняў. На цяперашні момант 80 працэнтаў венесуэльскага экспарту складаецца з сыравіны. Прычым, насуперак антыамерыканскай рыторыцы, большасць экспартных пастак ідзе якраз у Злучаныя Штаты, чыя індустрыя, як кажа Уга, руйнуе клімат. Больш таго, стартавала праграма па эксплуатацыі сыравіны ў дэльце ракі Арынока. Тут знаходзіцца радовішча спецыфічнай нафты. Менавіта выкарыстанне гэтага гатунку нафты прыводзіць да разбурэння азону. Паралельна пачалася палеміка наконт пачатку здабычы вугалю. Праўда, тут ёсць адна перашкода — вугаль знаходзіцца на землях індзейцаў. Так ці інакш, палеміка трывае ў той час, як у краіне, якая знаходзіцца амаль на экватары, няма ніводнай сонечнай батарэі. Батарэі трэба будаваць доўга і нятанна, а экспарт нафты дае хуткія грошы, патрэбныя для правядзення праграм, на якіх трымаецца рэйтынг прэзідэнта.
Па матэрыялах «Jungle World» (Германія)