Вялікабрытанія. Прадаюцца дарогі

Прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран публічна заявіў, што дарожная інфраструктура краіны патрабуе падтрымкі з боку прыватнага капіталу. Гэтую заяву ўсе дружна зразумелі як пачатак падрыхтоўкі прыватызацыі брытанскіх аўтабанаў, якія каштуюць бюджэту 7 мільярдаў фунтаў штогод. Рэакцыя публікі вельмі адмоўная, што цалкам зразумела з улікам гісторыі прыватызацыі чыгункі ў часы Маргарэт Тэтчэр. Гэта прывяло да поўнага хаосу на вакзалах з-за таго, што кожны ўчастак дарогі стаў належаць асобнай кампаніі.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран публічна заявіў, што дарожная інфраструктура краіны патрабуе падтрымкі з боку прыватнага капіталу. Гэтую заяву ўсе дружна зразумелі як пачатак падрыхтоўкі прыватызацыі брытанскіх аўтабанаў, якія каштуюць бюджэту 7 мільярдаў фунтаў штогод. Рэакцыя публікі вельмі адмоўная, што цалкам зразумела з улікам гісторыі прыватызацыі чыгункі ў часы Маргарэт Тэтчэр. Гэта прывяло да поўнага хаосу на вакзалах з-за таго, што кожны ўчастак дарогі стаў належаць асобнай кампаніі. Некаторыя станцыі папросту зніклі з карты краіны, паколькі ўтрымліваць іх аказалася нерэнтабельна. Аднак значна горшым вынікам рэформы чыгуначнай гаспадаркі сталі рэгулярныя аварыі. Аднак, здаецца, нягледзячы на крытыку, Кэмеран вырашыў давесці сваю ідэю да рэалізацыі. Міністэрству транспарту прапанавана да восені правесці адпаведнае даследаванне. Між тым, асацыяцыя аўтамабілістаў і апазіцыя ўжо выступілі супраць любых планаў прыватызацыі аўтастрад. Відавочна, што зрабіць нерэнтабельныя дарогі рэнтабельнымі можна толькі за кошт павышэння коштаў за праезд па іх.
Паводле польскай прэсы