Замежныя СМІ пра Беларусь: 15 - 21 траўня
З кіргізскага боку ўвоз цукру кантраляваўся сям’ёй Бакіевых і дэпутатам кіргізскага парламента Сяргеем Ібрагімавым. У Беларусі экспарт цукру цалкам знаходзіцца ў сферы дзяржаўнага
рэгулявання, што таксама сімвалізуе падкантрольнасць якога-небудзь бізнесу, які прыносіць мільённыя прыбыткі аднаму чалавеку або яго сваякам. У сувязі з гэтым акрэсліваюцца некаторыя спецыфічныя
прычыны «гасціннасці» беларускага кіраўніка і надання прытулку выгнанаму з уласнай краіны Бакіеву.
«Дело №» (Кыргызстан)
З кіргізскага боку ўвоз цукру кантраляваўся сям’ёй Бакіевых і дэпутатам кіргізскага парламента Сяргеем Ібрагімавым. У Беларусі экспарт цукру цалкам знаходзіцца ў сферы дзяржаўнага
рэгулявання, што таксама сімвалізуе падкантрольнасць якога-небудзь бізнесу, які прыносіць мільённыя прыбыткі аднаму чалавеку або яго сваякам. У сувязі з гэтым акрэсліваюцца некаторыя спецыфічныя
прычыны «гасціннасці» беларускага кіраўніка і надання прытулку выгнанаму з уласнай краіны Бакіеву.
«Дело №» (Кыргызстан)
У Макея рэпутацыя чалавека, які можа спадабацца заходнім палітыкам. Ён ведае, што хочуць пачуць на Капіталійскім пагорку і ў Белым доме. У сітуацыі, калі напруга на ўсходнім фронце ўзрастае,
Лукашэнка вымушаны падбіраць словы і раздаваць абяцанні Вашынгтону і Бруселю. Такая тактыка, па меркаванні стратэгаў з Чырвонага дома, павінна аслабіць расійскі ціск і стварыць адчуванне ў самой
Беларусі, нібыта ў Лукашэнкі няма праблем з Захадам.
«Delfy» (Літва)
Як паказвае практыка правядзення выбараў у Беларусі, падлік галасоў — «канёк» беларускай выбарчай машыны — не з’яўляецца неабходнай умовай прызнання
выбараў і новай улады легітымнымі. Гэта толькі перадумова. Неабходным фактарам з’яўляецца забеспячэнне знешнепалітычнай легітымнасці выбараў з боку аднаго з вядучых сусветных цэнтраў
— ЗША, ЕС ці Расіі. У Беларусі легітымнасць забяспечваецца выключна прызнаннем з боку Расіі, пасля якой пачынаюцца прызнанні з боку дзяржаў СНД, КНР і іншых краін. У сувязі з гэтым афіцыйны
Мінск зацікаўлены ў тым, каб Масква заняла нейтральную пазіцыю ў стаўленні да беларускіх выбараў і не ўмешвалася ў іх ход. Па-другое, каб Масква пасля правядзення выбараў заявіла пра прызнанне іх
вынікаў у той інтэрпрэтацыі, у якой іх будзе агучваць афіцыйны Мінск. І, па-трэцяе, галоўнае — каб Масква на гэтых выбарах не выставіла свайго кандыдата.
«Regnum» (Расія)
Адкліканне з Бішкеку беларускіх дыпламатаў звязана не столькі з пагрозай бяспекі, колькі з жаданнем падняць на іншы, больш высокі ўзровень, цяперашнія відавочна ненармальныя адносіны паміж Мінскам і
Бішкекам. Такая рэакцыя наўрад ці адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі. Краіны СНД чакаюць легітымнасці новай кіргізскай улады, у тым ліку і Масква. Кіргізская тэма з’яўляецца і тэмай
двухбаковых адносін Мінска з Масквы. Крэмль загадкава пакідае без каментараў шматлікія жорсткія заявы Лукашэнкі па гэтаму і іншых пытаннях. Такія паводзіны Масквы могуць стымуляваць апазіцыйныя
настроі не столькі сярод грамадзян, колькі ў асяроддзі беларускай наменклатуры.
«Delfy» (Літва)
Мабыць, эканамічная сітуацыя такая цяжкая, што краіне як паветра патрэбныя замежныя інвестыцыі, асабліва ў сферы, злучанай з сельскай гаспадаркай, якая забяспечвае значны працэнт працоўных месцаў у
Беларусі. Так што калі яшчэ год таму Лукашэнка з-за «малочнай вайны» мог адмяняць свой візіт у Расію, то ў 2010-м ён спадзяецца на паспяховую рэалізацыю еўрабонусаў і заплюшчвае
вочы на паўзучае пранікненне расійскага бізнесу ў яго краіну. Сацыяльная стабільнасць даражэй. А ўласна беларускага бюджэту на яе падтрыманне хуткім часам можа і не хапіць.
«Росбалт» (Расія)