Замежныя СМІ пра Беларусь: 5-11 лістапада

Беларусь, у адрозненні ад Казахстана, як месца для прыцягнення інвестыцый не вытрымлівае ніякай крытыкі. Сёння інвестары бягуць з яе хутчэй, чым нават з Расіі. Лукашэнка, не разумеючы асноў рынкавай эканомікі, спрабаваў навязваць сацыялістычныя прынцыпы размеркавання. Доўгі час ён існаваў на танных энергарэсурсах, якія пастаўляюцца з Расіі, плюс калій і сельская гаспадарка, і спрабаваў на гэтым выехаць. Але любая нярынкавая, папулісцкая палітыка, не заснаваная на эканамічным балансе, непазбежна прыводзіць да фатальных наступстваў. Сёння яна фактычна прывяла Беларусь да краху.

Беларусь, у адрозненні ад Казахстана, як месца для прыцягнення інвестыцый не вытрымлівае ніякай крытыкі. Сёння інвестары бягуць з яе хутчэй, чым нават з Расіі. Лукашэнка, не разумеючы асноў рынкавай эканомікі, спрабаваў навязваць сацыялістычныя прынцыпы размеркавання. Доўгі час ён існаваў на танных энергарэсурсах, якія пастаўляюцца з Расіі, плюс калій і сельская гаспадарка, і спрабаваў на гэтым выехаць. Але любая нярынкавая, папулісцкая палітыка, не заснаваная на эканамічным балансе, непазбежна прыводзіць да фатальных наступстваў. Сёння яна фактычна прывяла Беларусь да краху. Там усё накрылася, таму яны моцна зацікаўленыя ў такім аб’яднанні. Іх цікавяць не інвестары — ім хоць бы атрымаць у рамках Еўразійскага саюзу танную сыравіну і гарантаваныя пастаўкі энерганосьбітаў.
«Известия» (Расія)
Мімавольнае прызнанне А. Лукашэнкі ў тым, што «наперадзе ў нас могуць быць няпростыя часы», тлумачыць, чаму ў беларускім грамадстве стварэнне новай узброенай сілы пад кіраўніцтвам дылетантаў успрымаюць як падрыхтоўку да галодных бунтаў і грамадзянскай вайне. Палітолагі глядзяць далей — у дзеяннях прэзідэнта яны ўгледжваюць стымуляванне правакацый для развязвання грамадзянскай вайны. Звонку Беларусі ніхто не пагражае, пагроза для рэжыму сыходзіць выключна з эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы. Таму рашэнне А. Лукашэнкі можна разглядаць толькі як спробу перавесці эканоміку Беларусі на ваенныя рэйкі і такім чынам атрымаць поўную свабоду для закручвання гаек.
«Биржевой лидер» (Расія)
Важна зразумець, што рыторыка прымусу з боку Еўропы і ЗША контрпрадуктыўная, паколькі Лукашэнка не можа быць слабым перад сваімі падначаленымі. Варта яму толькі пагадзіцца і пайсці на выкананне якіх-небудзь умоў, яго імідж сярод падначаленых пагоршыцца. Таму не трэба ставіць яму ўмовы, загадзя ведаючы, што выканаць іх беларускі прэзідэнт не зможа. Трэба змяніць тон і ігнараваць Лукашэнку, не надаваць яму ўвагі, паколькі гэта толькі дадае яму балы ўнутры краіны. У той жа час іншы аналітык упэўнены, што ў дадзены момант беларускі прэзідэнт больш не можа балансаваць, у яго няма месца для манеўру на Захадзе. Цяпер ён ідзе да Расіі, прычым ён слабы ў дачыненнях з Расіяй, і робіць расіянам саступкі, паколькі ў яго няма выйсця. А калі ўлічыць складаную эканамічную сітуацыю, менавіта цяпер настае той момант, калі можна паспрабаваць штосьці змяніць у Беларусі, мяркуюць эксперты.
Delfi (Літва)
Эксперты аптымізму Лукашэнкі не падзяляюць, адзначаючы, што паміж саюзнікамі ідзе жорсткі гандаль, у Мінску мяркуюць, што на гэты раз Лукашэнку недастаткова будзе інтэграцыйнай рыторыкі для таго, каб атрымаць ад Масквы падтрымку. Ніякіх роўных умоў па коштах на энерганосьбіты не будзе. Адпаведна, наўрад ці бакі дасягнуць кансенсусу і па пытанню адзінай валюты. Праўда, ёсць у Мінску і эксперты, якія лічаць, што ў Лукашэнкі на дадзеным этапе ёсць шанцы атрымаць тое, што ён хоча. За рашэннямі Расіі заўсёды стаяць прагматычныя інтарэсы. Таму калі Расія пойдзе на істотнае зніжэнне кошту газу і нафты для Беларусі, то яна патрабуе нешта для сябе. Скажам, прыватызаваць пэўныя беларускія актывы.
«Независимая газета» (Расія)
Мэнэджар кіеўскай фармацэўтычнай кампаніі Вікторыя Яноўская пачала купляць беларускія прадукты недзе паўгода таму. Паспрабаваць смятану і масла з братэрскай рэспублікі яе ўгаварыла суседка, якая хваліла беларусаў за адданасць савецкім ГОСТам. Лабараторыі, якія робяць тэсты прадуктаў, пацвярджаюць рэпутацыю беларускіх вытворцаў. Але і некаторыя нашы вытворцы робяць не горш. Аднак у іх няма такога моцнага агульнага брэнда, як у пастаўшчыкоў з суседняй краіны. Цяпер галоўная зброя беларусаў — «евангелісты» ў шапіках: прадаўцы, якія самі вераць у тое, што гандлююць якаснай прадукцыяй. Яны гатовыя цэлы дзень казаць пра гэта спажыўцам, для якіх знак якасці СССР дагэтуль шмат што значыць.
«Фокус» (Украіна)