Знойдзена яшчэ 20 патэнцыйна прыдатных для жыцця планет
Аналіз дадзеных, сабраных касмічным тэлескопам «Кеплер», дазволіў навукоўцам заўважыць яшчэ 20 зорак, у якіх верагодна ёсць планеты, прыдатныя для ўзнікнення жыцця.
Да такіх сістэм адносяцца тыя, што ўтрымліваюць зорку, блізкую па параметрах да Сонца. Час звароту планет вакол гэтых зорак розны. Самая хуткая здзяйсняе адзін абарот за 18 зямных дзён, самая павольная — за 395. Экзапланету з 395-дзённым годам адкрыў кіраўнік даследчай групы «Кеплера» Джэф Кафлін. Гэтая планета атрымала ўмоўнае пазначэнне KOI-7923.01. Яе памер роўны 97% ад памеру Зямлі, праўда, сярэдняя тэмпература на ёй крыху ніжэй, чым на Зямлі. Гэта тлумачыцца дзвюма прычынамі. Па-першае, планета KOI-7923.01 размешчана далей ад сваёй зоркі, чым Зямля ад Сонца. Па-другое, яе зорка некалькі слабей Сонца. Тым не менш, тэмпература там цалкам дастатковая для існавання вады ў вадкім выглядзе, што лічыцца важным крытэрам магчымага з'яўлення жыцця. «Калі вам трэба было выбраць кандыдатуру, куды адправіць касмічны карабель, гэта нядрэнны варыянт», — кажа Кофлін пра гэтую планету.
Пакуль 20 намечаных планетных сістэм носяць толькі ранг кандыдатаў. Яны былі знойдзеныя «Кеплерам» да таго, як у 2013 годзе з-за паломкі перастала функцыянаваць яго сістэма арыентацыі, таму пацвердзіць наяўнасць планет паўторнымі назіраннямі аказалася немагчыма. Зараз знойдзеныя «Кеплерам» планеты-кандыдаты правяраюцца пры дапамозе наземных тэлескопаў і тэлескопа «Хабл». На пачатак кастрычніка 2017 году з ліку знаходак «Кеплера» пацверджанне атрымалі ўжо 3671 планет у 2751 планетнай сістэме.
Спіс новых кандыдатаў у планеты навукоўцы апублікавалі на сайце прэпрынтаў arXiv.org.
Паводле Science Pro