Беларусь пазбаўляецца ад валюты ў эканоміцы
У 2022–2023 гадах працэс дэвалютызацыі паскорыўся — у тым ліку і дзякуючы санкцыям.
![_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3_.jpg _hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3_.jpg](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ранейшыя пазіцыі адваёўвае беларускі рубель. Паводле інфармацыі манетарнага рэгулятара, удзельная вага беларускага рубля ў актывах банкаў на 1 кастрычніка дайшла да 55,3%, паведаміляе сайт banki24.by.
Такім чынам, доля
валютных інструментаў у актывах сістэмы скарацілася да 44,7%.
12 месяцаў таму ўдзельная вага валютных актываў была вышэйшай. Доля рублёвых актываў на 1 кастрычніка 2022 года складала 52,3%, а валютных — 47,7%.
Такім чынам, за 12 месяцаў беларускія банкі паказалі прагрэс па дэвалютызацыі актываў. Таму што адначасова змяняюцца і пасівы банкаў, у структуры пасіваў адбыліся супастаўныя перамены.
Лакальны мінімум долі беларускага рубля ў актывах банкаў назіраўся на 1 сакавіка 2016 года — 33,8%. Доля валютнай кампаненты тады была на шматмесячным максімуме — 66,2%.
Валютызацыя актываў сістэмы ў 2016 годзе была адным са следстваў падзення курсу беларускага рубля. Удзельная вага валютных актываў расла за кошт курсавых розніц нават пры ранейшых аб'ёмах у доларах, еўра, юані, расійскім рублі і іншых валютах.
У 2022–2023 гадах працэс дэвалютызацыі паскорыўся — у тым ліку і дзякуючы санкцыям.
Глядзіце таксама
![Нестабільнасць у свеце прымушае долар расці, чаму ў Беларусі гэта не так? Курс долара паставіў рэкорд і адступіў – гэта надоўга?](/img/v1/images/_belarus_hroszy_ekanomika_kurs_infljacyja_fota_novy_czas__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Многія банкі і прадпрыемствы рэальнага сектара патрапілі пад абмежаванні Еўрасаюза і ЗША, што звузіла магчымасці іх працы з доларамі і (або) еўра. У пачатку бягучага года доля рублёвых інструментаў у актывах аднавілася да паказчыкаў канца 2011-2012 гадоў (52,3–53,9%).
Пакуль гэта далекавата ад узроўняў 2010 года. У тыя часы ўдзельная вага беларускага рубля ў актывах банкаў на справаздачныя даты рэгулярна перавышала 70%.
Нагадаем у якасці даведкі: У 2011 годзе прагрэс у дэвалютызацыі банкаўскіх актываў тармазіла паслабленне беларускага рубля да долара і еўра.
Калі ж наяўныя тэмпы дэвалютызацыі захаваюцца і пасля бягучага года, то ўзровень 2010 года беларускія банкі перасягнуць прыкладна за 4-5 гадоў.
Глядзіце таксама
![Нацбанк папярэджвае: У Беларусі ў два разы павялічылася колькасць падробленых еўра Нацбанк папярэджвае: У Беларусі ў два разы павялічылася колькасць падробленых еўра](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2024 год, Нацбанк прадугледжвае значны прагрэс у справе дэвалютызацыі банкаўскай сістэмы.
Паводле ацэнак НБРБ, доля патрабаванняў банкаў да эканомікі ў беларускіх рублях у агульных патрабаваннях банкаў да эканомікі складзе не менш за 70% на канец будучага каляндарнага года.
Таксама рэгулятар разлічвае, што ў 2024 годзе пры ўстойлівым перавышэнні прапановы валюты над попытам улады набудуць валюту на ўнутраным рынку з мэтай падтрымання аб'ёму золатавалютных рэзерваў (ЗВР) Беларусі.