Нацбанк папярэджвае: У Беларусі ў два разы павялічылася колькасць падробленых еўра
У Беларусі ў два разы павялічылася колькасць падробленых еўра, і найбольш падробак знаходзяць у Мінску. Аднак часцей падрабляюць долары.
Як паведаміў Нацыянальны банк Беларусі, у першым паўгоддзі 2023 года банкаўскімі работнікамі выяўлены 402 падробленыя банкноты. Колькасць несапраўдных еўра павялічылася ў 2 разы, піша сайт «Беларусы і Рынак».
Асноўная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў склалі долары — 86,5%. Доля падробленых еўра склала 7,5%, расійскіх рублёў – 4,5%, беларускіх рублёў – 1,5%.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў зменшылася на 2,9%. Колькасць падробленых долараў павялічылася на 0,6%, а еўра — у 2 разы. Падробленых расійскіх рублёў выявілі менш на 60,9%. Колькасць падробак беларускіх рублёў захавалася на ранейшым узроўні.
Іншыя цікавыя факты:
- У Мінску выяўлена 67,9% усіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях рэспублікі — у межах 3,0-10,2%.
- Падробленыя грашовыя знакі былі канфіскаваны з грашовага абарачэння ў 39 населеных пунктах.
- У першай палове 2023 года ўсю сукупнасць падробленых долараў склалі наміналы 100 і 50 долараў — 72,4% і 27,3% адпаведна, за выключэннем адной банкноты наміналам 20 долараў. У параўнанні з тым жа перыядам 2022 года колькасць выяўленых падробак наміналам 100 долараў зменшылася на 1,9%, а наміналам 50 долараў павялічылася на 13,1%, не выяўляліся падробкі наміналамі 5 і 1 долар.
- Як адзначаюць у Нацбанку, ацэнка спосабаў узнаўлення малюнкаў падробленых банкнот сведчыць аб тым, што з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій выраблены больш за 95% падробленых долараў ЗША (у асноўным плоскі друк, а таксама глыбокі друк) і 70% падробленых еўра (усе — плоскі друк).
- Для ўзнаўлення малюнкаў астатніх падробленых банкнот выкарыстаны тэхналогіі рэпраграфіі — прынтарныя прылады (струйны друк і электрафатаграфія для долараў ЗША і еўра, струйны друк для беларускіх і расійскіх рублёў).