Эксперт: восенню ўбачым новыя рэкоды ў абменніках?
На колькі могуць падвысіцца курсы замежных валют на ўнутраным рынку Беларусі? Ці ўзмоцніцца адток сродкаў з банкаўскіх укладаў і якія альтэрнатыўныя варыянты ёсць для захавання сваіх зберажэнняў?
Пра гэта ў каментары Myfin.by разважае фінансавы кансультант Міхаіл Грачоў.
— Паводле Нацбанка Беларусі, у ліпені адток сродкаў з дэпазітаў крыху скараціўся. Яго максімум прыпаў на чэрвень. Аднак па выніках жніўня, думаю, лічбы будуць істотна вышэйшыя.
Адзначым, што на папярэднім тыдні, з 10 па 15 жніўня, вельмі рэзка павялічыўся аб'ём міжбанкаўскага крэдытавання. Калі на папярэднім тыдні сярэднестатыстычны аб'ём міжбанка складаў каля 100 млн беларускіх рублёў, то на мінулым тыдні аб'ёмы міжбанка выраслі да 300–400 млн беларускіх рублёў — гэта значыць прыкладна ў 4 разы.
Банкі пачынаюць перахопліваць адзін у аднаго ліквіднасць. Гэта ўскосна сведчыць пра тое, што недахоп сродкаў можа быць выкліканая менавіта масавым адтокам сродкаў з укладаў. На гэта ўскосна паказвае рост курсу долара і еўра на ўнутраным валютным рынку.
Долар у свеце падае, а ў Беларусі расце
— На рынку Форэкс курс пары еўра/долар наблізіўся ўшчыльную да 1,20. Так, напрыклад, 18 жніўня еўра даходзіў да адзнакі 1,1963 і не выключана, што будзе выхад на 1,20 і вышэй.
У нармальных умовах гэта ў першую чаргу адбілася б на нашым ўнутраным валютным рынку — і еўра, можа быць, і даражэў б, але долар сапраўды стаў бы зніжацца.
Прыкладна такую карціну мы прагназавалі два-тры тыдні таму, і на самай справе па рынку Форэкс наш прагноз спраўджваецца. Еўра ідзе ўгару, паралельна з ім угару ідуць ахоўныя актывы ў выглядзе золата і срэбра, а долар апускаецца амаль да ўзроўню кошту валютнага кошыка.
18 лютага індэкс долара каціраваўся на адзнацы 92,3 працэнтных пункта, — гэта значыць, у наяўнасці зніжэнне індэкса і самога долара ЗША.
У нас у краіне карціна своеасаблівая — усё ідзе ўверх, пры гэтым курс еўра рухаецца больш хуткімі крокамі.
Вось гэтыя дзве акалічнасці: тое, што расце аб'ём міжбанкаўскага крэдытавання і павышаецца курс валют на ўнутраным рынку, пацвярджаюць, што для жніўня статыстыка можа быць іншай, чым у ліпені.
Цяпер ратуе сітуацыю тое, што асноўная маса дэпазітаў — каля 60–65% — знаходзіцца на ўкладах, якія нельга адклікаць. Мяркую, што калі б не было гэтай фінансавай тэхналогіі, якую Нацбанк празорліва прапанаваў некалькі гадоў таму, то было б значна горш.
Цяпер у людзей не хапае наяўных беларускіх рублёў, каб бегаць па абменніках і мяняць іх на долары ці еўра. У наяўнасці класічныя панічныя настроі. Гэта звязана з паслявыбарчым крызісам у краіне, ростам пратэстных выступленняў і пачаткам забастовак на шэрагу прадпрыемстваў. Вядома, нічога добрага гэта для эканомікі не абяцае. Ніхто не застрахаваны ад такіх рызыкаў у свеце, і, у прыватнасці, эканоміка Беларусі таксама.
Новыя рэкорды ў абменніках восенню
— Безумоўна, калі гэтыя праблемы вырашаць на працягу 2–3 тыдняў, то істотнага ўрону яны эканоміцы не нанясуць, таму што ёсць падушка бяспекі. Але калі гэты працэс зацягнецца на месяц і больш, то ўжо ў пачатку верасня мы можам убачыць, што цэны на замежную валюту ў абменніках могуць пайсці ўверх, абнаўляючы гістарычныя максімумы.
На самай справе, унутраных эканамічных перадумоў у Беларусі для гэтага цяпер няма. Але менавіта палітычная сітуацыя гуляе на тое, што ўнутраны рынак можа аслабець. І цяпер рынак дэпазітаў адчувае ціск менавіта з боку гэтага фактару.
Паводле myfin.by