Інвестары з Азіі ўсё часцей трапляюць у «чорныя спісы» беларускіх падаткавікоў

Інвестары з краін Персідскага заліва і Блізкага Усходу «аблюбавалі» месцы ў спісе даўжнікоў беларускаму бюджэту.

career_226714_1280.jpg


На працягу ўжо больш за паўтары гады фігурантам спісу з'яўляецца кампанія «Минселко» — аператар забаўляльнага комплексу «Журавінка». Яе ўладальнікам з'яўляецца турэцкі мільянер Судзі Озкан. У Беларусі турку належыць таксама гасцініца Crowne Plaza і шэраг іншых аб'ектаў нерухомасці. На 1 ліпеня гэтага года сярод даўжнікоў падатковай апынулася толькі «Минселко», хоць фінансавыя праблемы адчуваюць і іншыя бізнесы Судзі Озкана, піша ej.by.
У апошнія месяцы паўсталі праблемы з выканеннем абавязацельстваў перад беларускім бюджэтам у ліванскага дэвелапера «Рубироз Інтэрнэшнл». Кампанія стала адным з піянераў беларускага рынку нерухомасці. Адным з найбуйнейшых аб'ектаў, які яна пабудавала за звыш 10 гадоў прысутнасці на ім, з'яўляецца бізнес-цэнтр Royal Plaza на праспекце Пераможцаў. Праўда, у апошні час уладальнікі «Рубироз Інтэрнэшнл» пачалі пазбаўляцца ад актываў. У 2016 -2017 года з яе партфеля зніклі гандлёвыя цэнтры «На Галадзеда» і «Рыга».
У даўжніках перад бюджэтам на 1 ліпеня гэтага года лічацца дзве іранскія кампаніі. Адна з іх — брэсцкі забудоўшчык офісных цэнтраў «Першия», другі — «Лагістычны цэнтр Прылессе».
Першую чаргу «Прылесся» пад Мінскам на працягу 2007-2013 гадоў пабудавала іранская кампанія Keyson. Яе ўладальнік Махамед Рэза Ансары заслупаваў за сабой таксама пляцоўку пад будаўніцтва ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі шматфункцыянальнага комплексу «Магніт Мінска». Літаральна на мінулым тыдні па гэтым праекце выказаўся віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. На асабістай сустрэчы з кіраўніком Keyson ён заклікаў бізнесмена актывізаваць будаўніцтва «Магніт Мінска».
Што тычыцца беларускіх бізнесаў, якія да завяршэння першага паўгоддзя маюць невыкананыя абавязацельства перад казной, то звяртае ўвагу на сябе знаходжанне ў «чорным спісе» на працягу некалькіх месяцаў кампаніі «Сувязьінфармсэрвіс». Яе ўладальнік Уладзімір Лахценкоў уваходзіць у топ-200 уплывовых і паспяховых бізнесменаў Беларусі, а ў 2016 годзе прэтэндаваў на тытул бізнесмэна года на конкурсе EY.
У чорных спісах на 1 ліпеня таксама фігуруе былы гандляр бытавой тэхнікай і адзін з заснавальнікаў Гандлёвага дома «На Нямізе» «Белфорткс», былая «дачка» «Белзнешэканомбанка» «Белінтэрфінансы», забудоўшчык вуліцы Няміга «Фарт і В» і «Чэрвеньскага парку» «Лада-ОМС Инжынірынг», удзельнік КХЛ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск», барысаўскі дэвелапер «Белкаспі», буйны віцебскі рэтэйлер «Ніка», Клімавіцкі ЛГЗ, забудоўшчык Магілёва «Кейдж Дэвеломент» і яшчэ некалькі сотняў даўжнікоў.