КДК Беларусі спыніў працу «фінансавай піраміды» KairosTechnologies

Супрацоўнікі Мінскага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (КДК) спынілі дзейнасць «фінансавай піраміды» KairosTechnologies, паведаміла прэс-служба камітэта.

Ілюстрацыйная выява

Ілюстрацыйная выява


«Аналіз паказаў, што дзейнасць, якая ажыццяўлялася ад імя зарэгістраванай у Лондане камерцыйнай кампаніі KairosTechnologiesLTD, мае прыкметы «фінансавай піраміды», — гаворыцца ў паведамленні КДК.
Даход ад супрацьпраўнай дзейнасці ўдзельнікі IТ-піраміды атрымлівалі ў наяўнай замежнай валюце за кошт узносаў зноў прыцягнутых асоб. Агульны даход ад супрацьпраўнай дзейнасці ўдзельнікаў арганізаванай групы, па дадзеных КДК, складае не менш як $ 1 млн.Згодна з інфармацыяй КДК, «фінансавая піраміда» з транснацыянальнымі каранямі першапачаткова ўкаранілася ў Расіі і Украіне. У Беларусі злачынная схема спрацавала для прыцягнення ў піраміду як мінімум 400 грамадзян.
Як паведамілі ў КДК, да сённяшняга дня ўдзельнікі актыўна прыцягвалі новых кліентаў з розных рэгіёнаў рэспублікі. «Пры гэтым ужо ёсць факты затрымкі выплат (адсоткаў) з прычыны памяншэння колькасці кліентаў і складанасці вываду грашовых сродкаў», — адзначылі спецыялісты.
З удзелам АМАП УУС Мінаблвыканкама актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы былі затрыманыя, праведзена 15 ператрусаў па месцы іх жыхарства, канфіскаваныя дзясяткі адзінак камп'ютэрнай тэхнікі і мабільных тэлефонаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб незаконнай дзейнасці. Накладзены арышт на маёмасць падазраваных (нерухомасць, дарагія аўтамабілі і г.д.).Супрацоўнікамі фінансавай міліцыі ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.233 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).
Як распавялі ў КДК, з 2015 года прадстаўнікі структуры прымалі без якіх-небудзь дамоваў грошы фізічных асоб. Каб надаць сваёй дзейнасці бачнасць легальнасці, яны прапаноўвалі падаць кампаніі ў арэнду частку жорсткага камп'ютэрнага дыска, за што патэнцыйныя кліенты павінны былі заплаціць уступны ўзнос. Памер ўнёску залежаў ад абранага пакета «паслуг». Абяцаная пры гэтым даходнасць складала да 250% гадавых ад інвеставаных сродкаў.
Кампаніяй прапаноўвалася два варыянты атрымання даходу. Першы — пасіўны прыбытак без абавязковых запрашэнняў і продажаў. Ім прадугледжваліся 4 сумы ўваходу (пакета паслуг) ад $ 125 да $ 2777 з прыбыткам 20% у месяц ад сумы пакета. Для заробку без запрашэнняў кампанія патрабавала, каб кампутар ўдзельніка з падключэннем да сеткі інтэрнэт працаваў не менш за 10 гадзін у суткі.
Другі варыянт — актыўны даход, калі ўдзельнікі займаліся пошукам новых кліентаў, пры гэтым памер даходу залежаў ад колькасці прыцягнутых людзей.
Як паведамілі ў КДК, пацярпелыя ад злачыннай дзейнасці могуць звярнуцца ў дзяжурную частку УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па адрасе: г.Мінск, вул. П.Броўкі, 3, к-с 2 (тэлефон (+375 17) 294-94-31).
Паводле Інтэрфакс