Мінэканомікі: Ключавыя сектары эканомікі не дэманструюць росту
Ключавыя сектары эканомікі не дэманструюць росту. Пра гэта гаворыцца ў аналітычным матэрыяле Міністэрства эканомікі паводле вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені—маі 2013 года.
Матэрыял апублікаваны на сайце міністэрства.
Паведамляецца, што ВУП падтрымліваецца гандлем (уклад у ВУП 1,3 працэнтнага пункта (п.п.)) і чыстымі падаткамі на прадукты (1,1 п.п.) пры адмоўным унёску прамысловасці (-1,2 п.п.) і
транспарту і сувязі (-0,1 п.п.), нулявым унёску сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўніцтва.
"Ва ўсіх асноўных відах эканамічнай дзейнасці ў студзені—маі гэтага года адзначаецца тэндэнцыя запавольвання тэмпаў росту, што, у сваю чаргу, адмоўна адбіваецца на росце ВУП", — робяць выснову аўтары даклада.
У студзені—маі 2013 года забяспечаны эканамічны рост на ўзроўні 1,1% пры прагнозным значэнні 8,5%. У параўнанні са студзенем—красавіком 2013 года тэмп росту ВУП
запаволіўся на 1,4 п.п.
Згодна з высновамі Мінэканомікі, "макраэканамічная сітуацыя сёлета характарызуецца істотным паскарэннем спажывецкіх і інвестыцыйных расходаў у эканоміцы пры пагаршэнні паказчыкаў
чыстага экспарту. Эканамічны рост абумоўлены перш за ўсё пашырэннем унутранага попыту пры сцісканні знешняга. Так, калі ў студзені—сакавіку 2012 года чысты экспарт садзейнічаў росту
ВУП на 16,7% пры адмоўным укладзе ўнутранага попыту ў памеры 8%, то ў студзені—сакавіку 2013 года ўклад чыстага экспарту стаў адмоўным і склаў 6,7%, у той час як
унутраны попыт садзейнічаў росту ВУП на 12,4%. Пра змяншэнне ўнёску ў рост ВУП знешняга попыту таксама сведчыць змяншэнне долі экспарту тавараў і паслуг у ВУП, якая за чатыры месяцы гэтага
года склала 75,0% (за аналагічны перыяд мінулага года — 100,9%)".
к адзначаецца ў матэрыяле, паводле вынікаў пяці месяцаў 2013 года з васьмі найважнейшых параметраў прагнозу, зацверджаных указам прэзідэнта ад 25 верасня 2012 года № 418, выкананы тры: сфарміравана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 1,5% ВУП; на 18,4% зменшана энергаёмістасць вытворчасці валавога ўнутранага прадукту краіны, што ў 2,6 разу лепш за прагнозны параметр; дасягнута павелічэнне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 21,6%.
Рост прадукцыйнасці працы склаў 103,5%, апярэдзіўшы дынаміку ВУП. У той жа час адставанне ад прагнозу (109,3%) па-ранейшаму істотнае, адзначаюць у Мінэканомікі.
Цяжкасці з рэалізацыяй айчыннай прадукцыі ва ўмовах звужэння асноўных экспартных рынкаў у студзені—красавіку гэтага года прывялі да зніжэння паставак беларускіх прадпрыемстваў на
экспарт (80,4%).
За студзень—май 2013 года прыцягнута 1,5 млрд. долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, што ў 2,5 разу больш, чым годам раней, і складае траціну ад гадавога
прагнознага параметра ў 4,5 млрд. долараў ЗША (з улікам прыватызацыі).
Марына Носава, БелаПАН