Што бізнес зрабіў карыснага для беларускага грамадства

Ад дабрачыннасці да стварэння новых працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю і пенсіянераў.

socbiznes.jpg

У Мінску на Публічных слуханнях сацыяльна адказных кампаній 28 лістапада прадставяць даследаванні і практыкі, якія пакажуць, які ўнёсак у развіццё краіны ўнеслі прадпрымальнікі. А яшчэ ад асобы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця Марыяны Шчоткінай і арганізатара слуханняў — фонду «Добра» — уручаць падзякі беларускім кампаніям, якія развіваюць карпаратыўную сацыяльную адказнасць і ўстойлівасць.
Таксама будуць прадстаўлены першыя вынікі ацэнкі Індэкса карпаратыўнай устойлівасці і сацыяльнай адказнасці, які быў анансаваны напярэдадні 2019 года. Гэта лічбавы паказчык, які адлюстроўвае ўцягнутасць бізнесу ў экалагічныя праекты, валанцёрства, стварэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю і іншыя карысныя для грамадства практыкі.
Акрамя таго, на Слуханнях прадставяць сумеснае даследаванне SATIO (Civitta Group) і Фонду «Добра»: як эфектыўна укараніць практыкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці на аснове міжнароднага вопыту і аналізу бягучага стану рынку ў Беларусі.
У залі і на сцэне будуць прадстаўнікі ўлады, топ-менеджэры бізнесу, дыпмісій, міжнародных арганізацый, а таксама спецыялісты, якія займаюцца развіццём карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў кампаніях. Усе яны так ці інакш будуць удзельнічаць у абмеркаванні далейшага развіцця сацыяльнай адказнасці ў краіне: ці патрэбныя падатковыя льготы для бізнесу, які займаецца дабрачыннасцю, як менавіта камерцыйны сектар можа ўключацца ў працу некамерцыйных арганізацый з выгадай для сябе і якая карысць ад гэтага дзяржаве? Якім чынам партнёрства бізнесу можа вырашаць маштабныя сацыяльныя і экалагічныя задачы?
Свой вопыт ўпершыню на вялікую аўдыторыю (c канкрэтнымі лічбамі і крокамі па рэалізацыі) прадставяць у рамках асноўнай праграмы восем кампаній. Сярод іх, ААТ «БПС-Сбербанк» і Фонд «Новая школа» з праектам «Настаўнік для Беларусі» (сутнасць Праграмы ў тым, каб таленавітыя настаўнікі два гады працавалі ў рэгіянальных школах — там, дзе яны больш за ўсё патрэбныя, і дапамагалі дзецям рэалізоўвацца ), «Старэйшы спецыяліст» ад Сеткі аптэк ADEL (навучанне з наступным працаўладкаваннем людзей пенсіённага ўзросту), IBA з праектам «Автоволонтер» у партнёрстве з «Беларускім дзіцячым хоспісам», у якім ўладальнікі машын бясплатна адвозяць бацькоў з дзяцей з інваліднасцю на неабходныя працэдуры.
— У праграме на канкрэтных прыкладах будуць прадстаўлены розныя практыкі — ад простых, якія можна ўкараняць у сваю работу прама заўтра, паколькі яны не патрабуюць вялікіх фінансавых укладанняў, да тых, якія дазволяць кампаніі заставацца ўстойлівай і праз шмат гадоў на рынку, ствараючы новыя працоўныя месцы і адаптоўваючыся пад умовы рынку, — патлумачыў дырэктар Фонду «Добра» Аляксандр Скрабоўскі. — Удзел у публічных слуханнях — гэта веданне аб магчымасцях для бізнесу і пра тое, як імі скарыстацца з карысцю для грамадства.
Аляксандр Скрабоўскі падкрэслівае, што ў гэтым годзе Мясцовы фонд «Добра» абвясціў магчымасць падзяліцца сваёй практыкай, каб прадставіць яе шырокай публіцы. Аўтараў самай незвычайнай практыкі сацыяльнай адказнасці запрасілі асабіста падзяліцца вопытам з прысутнымі.
— Мы ведаем, што прадпрымальнікі, невялікія кампаніі і фірмы, таксама займаюцца сацыяльнай адказнасцю, але не распавядаюць пра гэта шырокай аўдыторыі. У які раз мы паўтараем, што распавядаць неабходна, у першую чаргу для таго, каб такіх практык у нашай краіне станавілася больш. Больш за тое, у Фондзе ёсць Пагадненне сацыяльна адказных кампаній, якое дазваляе аб’ядноўваць намаганні па адным напрамку для дасягнення большага эфекту праз партнёрства, — адзначыў Алясандр Скрабоўскі.
Такім чынам, публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній — гэта пляцоўка, дзе прадстаўляюць практыкі, кейсы, новыя рашэнні бізнесу і абмяркоўваюць яго ролю ў пазітыўных зменах у грамадстве. У гэтым годзе фонд арганізуе Слуханні ў партнёрстве з ААТ «АСБ Беларусбанк».
Мясцовы сацыяльны фонд «Добра» быў зарэгістраваны ў 2017 годзе. Адна з галоўных мэтаў — прыцягнуць і аб’яднаць фінансавыя, інтэлектуальныя і арганізацыйныя рэсурсы і іншыя магчымасці беларускіх і замежных кампаній, для павелічэння сацыяльных інвестыцый, інавацый, а таксама развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў краіне. Фонд з’яўляецца ініцыятарам Пагаднення сацыяльна адказных кампаній і Індэкса «Добра», які паказвае ўзровень сацыяльнай адказнасці кампаній. Фонд прадстаўляе лакальны Офіс Сеткі Глабальнага Дагавора ААН — найбуйнейшай у свеце ініцыятыве ў галіне ўстойлівага развіцця і дасягненні.
Паводле Заўтра тваёй краіны