Беларусам дапамаглі палепшыць свой бізнес праз гульню
Беларусаў у гульнявой форме навучылі развіваць бізнес на глабальным анлайн-рынку. Новыя магчымасці далі эксперты маштабнай ініцыятывы «Куфарызацыя». Яны арганізавалі ў Магілёве бясплатныя майстар-класы і дзелавую гульню.
Адукацыйны праект
праводзіць найбуйнейшая ў краіне пляцоўка аб'яў “Куфар” пры падтрымцы
Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства эканомікі.
Мерапрыемства ў фармаце бізнес-гульні прайшло ў Магілёве ўпершыню. Яно аб'яднала больш за 70 прадпрымальнікаў, якія пасля майстар-класаў і падатковых кансультацый біліся ў інтэлектуальным квізе. Каманды па 5–6 чалавек адказалі на 35 пытанняў пра бізнес, рэкламу і беларускія законы. Менш за ўсё цяжкасцяў выклікалі загадкі пра анлайн-тэхналогіі, а самымі складанымі апынуліся пытанні пра падаткі.
Фіналісты гульні атрымалі 20 тысяч куфаў на развіццё бізнесу ў інтэрнэце. Такой сумы хопіць, каб год размяшчаць тавары на “Куфары” — пляцоўцы аб'яў, якой карыстаецца кожны чацвёрты карыстальнік Байнэта.
"Свет змяняецца, а разам з ім — і правілы рынку. Калі раней было дастаткова адкрыць кропку ў гандлёвым цэнтры, то цяпер гэтага мала — спажывец шукае тавары ў інтэрнэце. Аднак беларускія ІП усё яшчэ адчуваюць складанасці, калі гаворка заходзіць пра пашырэнне анлайн, — пракаментаваў начальнік упраўлення камерцыі і маркетынгу “Куфара” Ілля Жукавец. — Праект «Куфарызацыя» закліканы дапамагчы развіццю малога і сярэдняга бізнесу ў краіне, у тым ліку ў Магілёўскім рэгіёне. Праз лекцыі і бізнес-квіз мы расказваем, як пачаць атрымліваць заказы ў інтэрнэце і дапамагаем выйсці на глабальны анлайн-рынак".
Мерапрыемствы новага фармату прайшлі ўжо ў чатырох рэгіёнах Беларусі. Унікальнасць праекта — у спалучэнні тэхналогій гейміфікацыі з рэальнымі прыкладамі з бізнес-практыкі. Майстар-класы экспертаў дапаўняе інтэлектуальны квіз, распрацаваны “МазгаБойняй” і “Куфарам”. Гульнявая форма абраная невыпадкова — яна дапамагае замацаваць атрыманыя веды ў цікавым фармаце.
«Электронны гандаль і камерцыя ў Беларусі імкліва развіваецца. Толькі на інтэрнэт-шопінг у мінулым годзе было выдаткавана 360 млн. долараў. Гэты год і зусім можа стаць пераломным — бізнес актыўна пераходзіць у анлайн, — патлумачыў Ілля Жукавец. — Мы спадзяемся, што веды, атрыманыя на «Куфарызацыі», дапамогуць беларускім прадпрымальнікам дабіцца поспеху на анлайн-рынку, а рэгіёнам — атрымаць вялікую выручку. Бо невыпадкова ў многіх краінах менавіта малы і сярэдні бізнес з'яўляецца драйверам эканомікі».
Госці мерапрыемства атрымалі падказкі, як развіваць свой бізнес і выйсці на глабальны онлайн-рынак. Арганізатары адукацыйнай ініцыятывы разлічваюць на «эфект даміно»: тыя, хто атрымаў ад экспертаў карысную інфармацыю, зможа падзяліцца ёй з іншымі.
«Магілёўскія прадпрымальнікі, у тым ліку старэйшыя за 35 гадоў, цяпер актыўна асвойваюць інтэрнэт. Яны пачынаюць давяраць онлайн-продажам і шукаюць эфектыўныя спосабы пашырэння ў інтэрнэце. Такія праекты, як "Куфарызацыя", могуць паскорыць гэты працэс», — адзначыў адзін з фіналістаў бізнес-гульні Дзмітрый Аляхновіч, які развівае сваю справу ў сферы маркетынгу.
На думку экспертаў, інтэрнэт-каналы зараз пранікаюць ва ўсе сферы бізнесу. «За апошнія 10 гадоў кардынальна змяніліся як рынак, так і тэхналогіі. Прычым далёка не заўсёды яны абыходзяцца дорага, — перакананая прадстаўнік бізнес-школы ІПМ у Магілёве Таццяна Чуяшова. — Праблема крыецца ў тым, што людзі не хочуць вучыцца. А яшчэ адразу чакаюць прыбытку: укладаюць вялікія грошы — і хочуць акупіцца за два месяцы. Трэба разумець, што калі за пару месяцаў атрымоўваецца вывесці бізнес "у нуль", то гэта ўжо поспех. А далей трэба пастаянна працаваць: спрабаваць новыя інструменты, аналізаваць, нарошчваць канкурэнтныя перавагі. І не ленавацца — бо матываваныя прадпрымальнікі часцей за ўсё дамагаюцца поспеху".
Пасля Магілёва праект «Куфарызацыя» працягне турнэ па краіне. У Брэсце бясплатныя майстар-класы і бізнес-гульня пройдуць 14 снежня.
«Куфарызацыя» — праект, створаны найбуйнейшай у Беларусі пляцоўкай аб'яў «Куфар» і інтэлектуальным квізам «МазгаБойня». Ініцыятыву падтрымліваюць Міністэрства эканомікі і Міністэрства па падатках і зборах. Мэта — дапамагчы развіццю сегмента малога і сярэдняга бізнесу Беларусі, даць беларускім прадпрымальнікам падказкі, як пачаць развіваць свой бізнес у анлайне.