Бясконца дрэнна і бясконца доўга
Як не перастаюць цвердзіць з высокіх трыбун і дудзець у прапагандысцкія рупары, Беларусь застаецца сацыяльнай дзяржавай, у палітыцы якой па-ранейшаму галоўным з’яўляецца чалавек.
І гэта на самай справе так.
Бо ў краінах з такой эканомікай, якая існуе ў Беларусі, грошы зарабляць нельга. Іх можна або пазычыць за мяжой, або скрасці. Але надышоў момант, калі пазыкаў больш не даюць, а ўсе лепшае, што было
створана раней, не адзін раз скрадзена і перапрададзена, ці пушчана, як кажуць па паветры не ў меру руплівымі гаспадарамі.
Як не перастаюць цвердзіць з высокіх трыбун і дудзець у прапагандысцкія рупары, Беларусь застаецца сацыяльнай дзяржавай, у палітыцы якой па-ранейшаму галоўным з’яўляецца чалавек.
І гэта на самай справе так.
Бо ў краінах з такой эканомікай, якая існуе ў Беларусі, грошы зарабляць нельга. Іх можна або пазычыць за мяжой, або скрасці. Але надышоў момант, калі пазыкаў больш не даюць, а ўсе лепшае, што было
створана раней, не адзін раз скрадзена і перапрададзена, ці пушчана, як кажуць па паветры не ў меру руплівымі гаспадарамі.
І цалкам лагічна выходзіць, што адзінай грашовай крыніцай дзяржавы застаецца той самы чалавек (народ), які ў масе сваёй змушаны рабіць нейкія запасы на чорны дзень. І таму заўжды нешта мае ў кішэні.
Увогуле, не шмат, але ж калі памножыць на мільёны, то нешта наскрабеш. Трэба адзначыць, што былі ва ўрадзе гарачыя галовы, якія прапанавалі вывернуць кішэні кожнаму і вытрасці ўсё адразу. Казалі ж,
што нельга адсякаць кату хвост у некалькі прыёмаў. Але перамаглі гуманісты. Вырашылі спачатку са здабытага кожным насельнікам рубля “стрэсці 56 капеек, і пабачыць, як ён сябе будзе
паводзіць.
Зразумела, у кожнага паасобку гэта выклікала незадаволенасць, нехта нават палаяўся з жонкай, нехта з мужам, нехта перастаў глядзець БТ, але ў цэлым усё засталося, як і было. Калі хто і рашыўся
пратэставаць, то імкнуўся рабіць гэта эстэтычна. Каб уладам не замінаць і не ствараць перашкоды грамадскаму транспарту.
Карацей, вышэйшы пілатаж кіравання паводзінамі вялікай колькасці людзей з аднаго боку, і кволыя спробы вырвацца з-пад кантролю, з другога. Большае палітычнае майстэрства мусіць існавала толькі ў
старажытных усходніх дэспатыях, калі ахвяравалі правіцелям усе свае набыткі і прасілі султана праявіць вышэйшую міласць — адсекчы галаву.
Нешта падобнае існавала ў нашых калгасах, якія для выканання “первой заповеди — разлікаў з дзяржавай — аддавалі ўвесь ураджай, застаючыся зімаваць з пустымі
сусекамі.
У нас жа яшчэ па-божаску. З кожнага рубля заставалася на руках па 44 капейкі, ад якіх паабяцалі адбіраць па 5% на месяц. Маўляў, каб “не допустить резкого обнишчания трудящихся. Бо
калі ад 44 адняць 2,2 капейкі, то застанецца яшчэ 41,8 капейкі, а яшчэ праз месяц прыйдзецца аднімаць усяго 2,09 капейкі, і застанецца ўсё яшчэ 39,71 капейкі. Ад меншай велічыні працэнт будзе меншы.
Гэта значыць, што працэс можа доўжыцца вечна, а грошы ў шараговых беларусаў не скончацца ніколі.
Як ні круці, але гэта новая філасофская трактоўка абсалютнай адноснасці суб’ектыўнага субстрату ў часе і прасторы. Гэта раней нейкі ёлупень сказаў, што беларусы будуць жыць дрэнна, але не
доўга. А зараз яны будуць жыць бясконца дрэнна і бясконца доўга. Карацей, адкрыццё на ўзроўні Эйнштэйна. І калі, як кажуць, у хуткіх часе ў амерыканцаў з’явіцца патрэба запускаць людзей на
Марс, то лепшы чалавечы матэрыял яны наўрад ці знойдуць. Упакоўвай беларусаў, выдавай па долару на брата, і адпраўляй па разлічаным курсе. Яны і даляцяць, і яблыні пасадзяць, і дажывуць-дачакаюцца
масавага прылёту новых каланістаў. Праўда, калі дакладна будуць ведаць, што сярод іх не будзе нікога з маладых-старых уладароў вертыкалі.
Усё ж меў рацыю Леанід Козік, калі прапанаваў уручыць Лукашэнку Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ды прызначыць яго галоўным сярод усіх лаўрэатам. Бо зразумела, калі гаворка заходзіць пра вечнае,
адразу ўспамінаецца бясконцае. Літаральна тое, што не мае канца. Усе памятаюць, што пачатак нейкі некалі быў, але куды дзеўся — невядома. А канец вось ён, тут. Ці, як сказаў бы дзядуля
Фрэйд, кволае жаданне да нечага яшчэ засталося, яшчэ памкненні па начах спаць не даюць, а патэнцыі ўжо няма. Можа нешта, што яго падымае, атрафіравалася, можна не вытрывала шматгадовага
фізіялагічнага служэння, але выніку няма. Ці ён такі нязначны, што нават сямейнаму доктару не адразу прызнаешся.
Вось, прыкладам, старшыня гомельскага аблвыканкама распавёў БелТА і пра сацыяльную дзяржаву, і пра сапраўдную каштоўнасць чалавека для яе, дзякуючы чаму прамысловасць падрасла на 10,2%, экспарт амаль
падвоіўся і перагнаў па тэмпах росту імпарт. І зніжаць тэмпы, па яго словах, рэгіён не мае намеру.
У нас заўжды так, намеру ніхто не мае, а калі што здараецца, то ненаўмысна. Прыкладам, дэвальвацыю рабілі, каб павялічыць экспарт і паменшыць імпарт і ўрэшце выйсці на дадатнае сальда. А што
атрымалася? Адмоўнае сальда ў гандлі з асноўным партнёрам Расіяй за сем месяцаў павысілася на 1,8 мільярда долараў супраць рэкорднага мінулагодняга і склала амаль 6 мільярдаў.
Гэта значыць, што на дадатны ўзровень яго спатрэбіцца выводзіць вечна. А калі хутка, то толькі знянацку.