Брэст. Ашмяны. Астравец. Браслаў. Ліда. Паставы.
Брэст. Адсвяткавалі — і на лыжы
Для грамадскіх і палітычных дзеячаў Брэста і вобласці стала добрай традыцыяй пасля навагодніх і калядных святаў ладзіць лыжныя спаборніцтвы, у якіх удзельнічаюць і дарослыя і дзеці. Сёлета месцам
правядзення стала Брэсцкая крэпасць. Лыжня, на думку яе ўдзельнікаў, атрымалася. Гэтаму паспрыяў невялікі мароз і лёгкі снег.
Ашмяны. Названы лаўрэаты
Брэст. Адсвяткавалі — і на лыжы
Для грамадскіх і палітычных дзеячаў Брэста і вобласці стала добрай традыцыяй пасля навагодніх і калядных святаў ладзіць лыжныя спаборніцтвы, у якіх удзельнічаюць і дарослыя і дзеці. Сёлета месцам
правядзення стала Брэсцкая крэпасць. Лыжня, на думку яе ўдзельнікаў, атрымалася. Гэтаму паспрыяў невялікі мароз і лёгкі снег.
Ашмяны. Названы лаўрэаты
Прадпрыемствы паўночна-заходняй Беларусі трапілі ў спіс лаўрэатаў прэстыжнай узнагароды «Выбар праекта «100 дарог», якая ўручаецца беларускім парталам TUT.BY і рэдакцыяй
лічбавага часопіса “ET CETERA. Найбольшы гонар дастаўся Ашмянам, дзе знаходзяцца аж два лаўрэаты: ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» і Конна-спартовы комплекс
«Гіпіка». Агулам у спісе лаўрэатаў — 20 рэгіянальных арганізацый і кампаній, якія заслужылі ўзнагароду неацэнным унёскам у развіццё рэгіянальнага бізнесу і павышэнне
сацыяльнага ўзроўню развіцця краіны.
Астравец. Барацьба працягваецца
Мясцовы праваабаронца Іван Крук звярнуўся з лістом у Вярхоўны суд і просіць адмяніць буйны штраф, якім яго пакаралі за распаўсюд выданняў без выходных дадзеных. Сваю просьбу ён матывуе тым, што
праваахоўныя і судовыя структуры парушылі артыкул 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкул 5 «Закона аб СМІ», якія гарантуюць свабоду меркаванняў, перакананняў і іх выяўленне.
Да таго ж, пры складанні пратакола міліцыянтамі былі дапушчаны істотныя працэсуальныя парушэнні, а раённы суд вынес пакаранне больш чым праз два месяцы пасля здзяйснення
«правапарушэння». На думку Івана Крука, выданні «Мірны атам», «Астравецкі веснік», «Глоток воздуха», за перадачу якіх суседу ён
быў пакараны, не з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі, паколькі не друкуюцца перыядычна. Акрамя таго, гэтыя газеты не ўяўляюць ніякай небяспекі для дзяржавы, звычаяў і маралі
грамадскасці.
Браслаў. Усё пра вяселле
9 студзеня ў Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава «Вяселле: традыцыі і сучаснасць», зладжаная студэнцкім этнаграфічным таварыствам. Сярод шматлікіх экспанатаў
даўнія і сучасныя фотаздымкі вяселляў, якія ладзіліся традыцыйна. Дэманструюцца і сучасныя шлюбныя ўборы, але з арнаментальнымі дадаткамі. Наведвальнікі змогуць параўнаць старажытныя і сучасныя
элементы вясельнага абраду.
Ліда. Прэмія музею
Напярэдадні Новага года прэзідэнцкай прэміяй «За духоўнае адраджэнне» ўзнагародзілі шэраг калектываў і асоб. Сярод іншых і Лідскі гісторыка-мастацкі музей за распрацоўку і
рэалізацыю музейна-асветніцкай праграмы «Старадаўніх муроў адраджэнне». Праграма рэалізоўвалася на працягу года і мела на мэце паказаць вялікую гістарычную спадчыну гэтага краю. У
межах яе праводзіліся экскурсіі па Лідскаму замку. Зладжана выстава адной вуліцы — вуліцы Віленскай. Экскурсаводы асвятлялі тры перыяды яе існавання: царскі, за польскім часам і пасляваенны.
Былі таксама выстаўлены экспазіцыі, прысвечаныя заснавальніку горада князю Гедыміну, і шэраг іншых. Большасць экскурсій праводзілася на беларускай мове.
Паставы. Прыбралі смецце
Актывісты Руху «За Свабоду» і іншых грамадскіх арганізацый Пастаў і Віцебска арганізавалі прыборку смецця на тэрыторыі габрэйскіх могілак, якія, на іх думку, з’яўляюцца
гістарычным помнікам і патрабуюць належнай увагі з боку камунальных службаў горада. Пакуль жа ні райвыканкам, ні камунальныя службы не дбаюць пра габрэйскія пахаванні, што месцяцца ў 300 метрах ад
цэнтра горада. Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, уладам і грамадскім арганізацыям яшчэ трэба правесці вялікую працу па добраўпарадкаванню могілак, каб іх не сорамна было дэманстраваць турыстам.