Ці маюць права людзі, што знішчаюць БЧБ, забараніць здымаць іх на відэа?
Ці можна па законе здымаць камунальнікаў і "неабыякавых грамадзян", якія прыйшлі да вас на двор і знішчаюць бел-чырвона-белую сімволіку: зразаюць стужачкі, зафарбоўваюць муралы? З гэтым пытаннем разам з адвакатам Сяргеем Зікрацкім разбіраўся The Village Беларусь.
"Калі вы лічыце, што вас нельга фатаграфаваць — знайдзіце хаця б адзін закон, дзе гэта забаронена"
— Мы зыходзім з таго, што гэта публічнае месца. У публічным месцы ў нас можна здымаць. Ёсць 34-ы артыкул Канстытуцыі, які дае права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Адпаведна, абмежаванне гэтага права можа быць прадугледжана толькі законам. Закона, які б забараняў здымаць у публічных месцах, у нас няма. У нас ёсць абмежаванні па распаўсюджванню пэўнай інфармацыі — гэта, галоўным чынам, таямніца. Напрыклад, таямніца асабістага жыцці: калі хтосьці палезе да кагосьці ў вокны і стане здымаць — вось гэта будзе забаронена. А ўсё, што адбываецца на вуліцы, без праблем здымайце, гэта законна.
Тое, што ў нас супрацоўнікі ЖЭСа раптам сталі службовымі асобамі, якія знаходзяцца пры выкананні, — гэта ноу-хау. Ніякія яны не службовыя асобы, ні пры якім яны не выкананні. Яны проста працуюць. Сапраўды гэтак жа, як будаўнікі працуюць, або як дворнікі падмятаюць вуліцы, або як кіроўцы аўтобусаў, якія возяць пасажыраў. Гэта звычайныя працаўнікі, яны не службовыя асобы.
Казкі пра службовых асоб пры выкананні былі і раней, з боку супрацоўнікаў міліцыі. Калі вы лічыце, што вас нельга фатаграфаваць — знайдзіце хоць бы адзін закон, дзе гэта забаронена. Да таго часу, пакуль няма закона, які забараняе здымаць канкрэтных асоб у канкрэтным месцы, іх можна фатаграфаваць, паколькі Канстытуцыя нам гэта дазваляе.
Гэта ж тычыцца і тэрыторыі, напрыклад, таварыства ўласнікаў. Гэта не прыватная тэрыторыя. Можна казаць, што гэта закрытая тэрыторыя, куды ёсць пэўны доступ у жыхароў — дапусцім, праз вароты. Але незалежна ад гэтага ніякіх абмежаванняў па фатаграфаванні на гэтай закрытай тэрыторыі няма, таму што ўсё роўна гэта публічнае месца, месца, дзе можа свабодна знаходзіцца вялікая колькасць грамадзян — як члены таварыства ўласнікаў, так і тыя, хто да іх прыйшлі. Дваровыя тэрыторыі — не прыватная ўласнасць, незалежна ад таго, ЖЭС там ці таварыства ўласнікаў. Гэта не прыватная тэрыторыя жылога дома, які належыць канкрэтнай сям'і, якая паставіла двухметровыя платы і хоча, каб выконвалася іх прыватнасць. У гэтым выпадку мы б казалі, што гэта прыватная ўласнасць, прыватнае жыццё.
Няма і ніякага размежавання па тыпу здымкі: можна рабіць і фота, і відэа, і аудыёзапісы. Гэта публічнае месца, я выходжу ў яго і аддаю сабе справаздачу, што тут мяне можа бачыць любы і кожны, і любы і кожны можа мяне фатаграфаваць, здымаць на відэа, запісваць аўдыё.
Якія менавіта законы дазваляюць здымаць і камунальнікаў, і "неабыякавых грамадзян"
Сітуацыя:У двор прыйшлі камунальнікі і міліцыянты. Камунальнікі зафарбоўваюць мурал, а міліцыянты іх ахоўваюць. Каго з іх можна здымаць?
Як патлумачыў адвакат Сяргей Зікрацкі, камунальнікі не лічацца службовымі асобамі. Таксама яны не з'яўляюцца дзяржслужачымі пры выкананні службовых абавязкаў, нягледзячы на тое, што працуюць на дзяржаўнай працы. Яны — звычайныя работнікі дзяржарганізацыі, а міліцыянты — супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Закон не забараняе здымаць ні тых, ні іншых, і нават наадварот: падкрэслівае, што дзейнасць праваахоўнікаў і дзяржорганаў — адкрытая і галосная для грамадзян і СМІ, калі толькі гаворка не ідзе пра дзяржсакрэты.
Па-першае, права здымаць рэйды камунальнікаў беларусам гарантуе Канстытуцыя (артыкул 34):
Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.
Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.
Карыстанне інфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару, годнасці, асабістага і сямейнага жыцця грамадзян і поўнага ажыццяўлення імі сваіх правоў.
Камунальныя прадпрыемствы не адносяцца да дзяржаўных органаў, але адміністрацыі раёнаў, якія прызначаныя адказнымі за зачыстку двароў, — так. Але нават гэта сітуацыю не мяняе і не пазбаўляе вас права здымаць гэтых людзей. Калі раптам чалавек, які зрывае плакат, вам скажа, што ён — прадстаўнік дзяржоргана і таму здымаць яго нельга, вы працягвайце ўпэўнена рабіць сваю справу, можна пры гэтым прыгаворваць словы з артыкула 16 Закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі:
Супрацоўнікаў міліцыі з прагрэсавальнай бояззю відэакамер таксама можна здымаць. Гэта дазваляе Закон "Аб органах унутраных спраў":
Органы ўнутраных спраў у парадку і межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, інфармуюць дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі, грамадзян аб стане грамадскага парадку і мерах па яго забеспячэнні.
Але ў выпадку з міліцыянтамі ўсё не так адназначна і проста. Як "Закон Аб масавых мерапрыемствах" фактычна адмяняе канстытуцыйнае права беларусаў на мірныя сходы, так і ПВКаАП РБ абмяжоўвае магчымасці беларусаў з камерай, накіраванай на міліцыянтаў. У артыкуле 10.4 гаворыцца:
Гэта значыць, што калі ў дачыненні да вас ужо пачаты адміністрацыйны працэс, трэба вусна або пісьмова выказаць жаданне на здымку або на аўдыёзапіс размовы. Закон пакідае за сілавікамі права вам адмовіць.
Выснова:Камунальнікі не маюць права забараняць вам іх здымаць. Беларусы, звычайныя грамадзяне і журналісты, могуць весці фота-і відэаздымку без дазволу. Міліцыянтаў, якія ахоўваюць камунальнікаў, таксама можна здымаць без дазволу, праўда, да таго часу, пакуль вашы з імі адносіны не зайшлі занадта далёка — да адміністрацыйнага працэсу.
Сітуацыя:У двор прыйшлі "неабыякавыя грамадзяне" — людзі ў звычайным адзенні, у масках і капюшонах. У некаторых з іх пазнаецца позірк Наталлі Эйсмант і красоўкі Баскава. Магчыма, ад іх пахне "Массандрай". Яны пачынаюць зразаць стужачкі і зафарбоўваць надпіс «3%» на «Табакерцы». Іх можна здымаць?
"Неабыякавыя грамадзяне" могуць вам сказаць, што вы не маеце права іх здымаць, таму што яны — прыватная асоба і гэта іх прыватнае жыццё. Але гэта не так. Артыкул 18 Закона "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" сапраўды забараняе збіраць інфармацыю аб прыватным жыцці грамадзян: "Збор, апрацоўка, захоўванне інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальных даных, а таксама карыстанне імі ажыццяўляецца са згоды дадзенай фізічнай асобы, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі». У беларускім заканадаўстве няма дакладнага вызначэння, што такое прыватнае жыццё, і ў юрыдычнай практыцы часам яе трактуюць вельмі шырока, накшталт: «прыватнае жыццё — гэта ўсё, што грамадзянін лічыць сваім прыватным жыццём». Але юрыст Зікрацкі звяртае ўвагу, што двор — гэта не прыватная тэрыторыя, а публічная. А значыць і "хобі", якімі "неабыякавыя грамадзяне" займаюцца на гэтай тэрыторыі не лічацца прыватным жыццём.
У Законе аб СМІ ёсць таксама артыкул 40, які быццам абавязвае не публікаваць фота і відэа фізічнай асобы без яе згоды, калі толькі не прыняты меры "супраць магчымай ідэнтыфікацыі дадзенай асобы староннімі асобамі". Але аб выкананні гэтага патрабавання "неабыякавыя грамадзяне" клапоцяцца самастойна — хаваюць твар за аб'ёмнай маскай, а галаву — пад капюшонам.