Добраахвотная ізаляцыя ад грамадства
У той час, як у Беларусі судзяць палітвязняў, з пагрозай пазбаўлення волі на доўгія гады — то бок, ізаляцыі ад грамадства, — беларускія ўлады ізалююцца самі. Павольна, без ляманту і енку, яны робяць усё, каб іх не прымалі ў цывілізаваным свеце. Суды над палітвязнямі толькі пагаршаюць гэту сітуацыю.
У той час, як у Беларусі судзяць палітвязняў, з пагрозай пазбаўлення волі на доўгія гады — то бок, ізаляцыі ад грамадства, — беларускія ўлады ізалююцца самі. Павольна,
без ляманту і енку, яны робяць усё, каб іх не прымалі ў цывілізаваным свеце. Суды над палітвязнямі толькі пагаршаюць гэту сітуацыю.
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі заявіў, напрыклад, што не бачыць сэнсу ў візіце ў Мінск кіраўніка рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Уты Цапф. Пра адсутнасць
такой неабходнасці ён заявіў Цапф падчас сустрэчы ў Вене, дзе 24–25 лютага праходзіла зімовая сесія ПА АБСЕ.
Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі планавала наведаць Мінск 27–29 сакавіка. Ліст пра магчымасць арганізацыі такога візіту кіраўнік рабочай групы Ута Цапф накіравала ў
Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Асноўная мэта візіту — вывучэнне сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі ў снежні 2010 года. На сустрэчы з Цапф Гумінскі
таксама заявіў, што не бачыць неабходнасці ў правядзенні ў Мінску сумесна з рабочай групай ПА АБСЕ семінара па пытаннях свабоды СМІ. «У такой абстаноўцы немэтазгодна праводзіць такі семінар,
і лепш яго адкласці. Калі дзесяць нашых журналістаў унесены ў спіс неўязных, пра якую свабоду СМІ можна гаварыць?» — заявіў Гумінскі.
На месцы вышэйшага кіраўніцтва Гумінскага, трэба было б адвесці яго на канюшню і даць яму пару дзясяткаў розгаў. Першыя дзесяць — за адмову Цапф, другія дзесяць — за агучванне такой
пазіцыі. Бо, як у свой час слушна заўважыў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Цапф у Беларусі і Цапф у Еўропе — дзве вялікія розніцы. І менавіта Ута Цапф
з’яўлялася калі не ініцыятарам, дык адной з найважнейшых прыхільніц так званай «лібералізацыі» і дыялогу паміж Еўропай ды беларускімі ўладамі.
Цапф калісьці нават называлі «адвакатам беларускага рэжыму ў Еўропе». Адмовіцца ад адваката можа толькі… Скажам мякка, чалавек, які з галавою не сябруе.
Гэтая заява, дарэчы, была зроблена ў той час, калі 2–4 сакавіка ў Браціславе прайшла міжнародная канферэнцыя па бяспецы «Globsec–2011». Гэта канферэнцыя так званай
«Вышаградскай чацвёркі» — Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Венгрыі, да якой зараз далучылася і Германія. Галоўная тэма абмеркавання — сітуацыя ў Беларусі. Але ўдзел у ёй
узялі апазіцыянеры-цяжкавагавікі: Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч і іншыя. Пра ўдзел прадстаўнікоў афіцыйнай улады не
паведамлялася.
Нагадаем, на юбілейным саміце гэтага міждзяржаўнага аб’яднання 15 лютага была прынята адозва да беларускіх уладаў, у якой утрымліваецца заклік вызваліць палітзняволеных, спыніць пераслед
незалежных сродкаў масавай інфармацыі і апазіцыі, стварыць умовы для правядзення дэмакратычных выбараў.
Адначасова цікавую лічбу агучыў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан. «Паводле звестак амерыканскага ўрада, пасля ўвядзення санкцый у 2007 годзе беларускі экспарт на
амерыканскі рынак знізіўся з амаль 1 мільярда 100 мільёнаў долараў да 175 мільёнаў долараў у 2010 годзе», — сказаў дыпламат.
«Вельмі важна звяртаць увагу не на тое, што будзем рабіць мы, а на тое, што адбываецца тут, у Беларусі», — падкрэсліў ён, гаворачы пра санкцыі. «Нашы дзеянні
будуць рэакцыяй на падзеі тут, — заявіў Скэнлан. — ЗША працягваюць заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых і зняцця ўсіх абвінавачанняў супраць іх. Мы таксама заклікаем
спыніць абуральны пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, юрыстаў, палітычнай апазіцыі і членаў сем’яў затрыманых».
Звычайна аналітыкі кажуць, што такая пазіцыя Еўропы і ЗША падштурхне Беларусь у «братнія абдымкі» да Расіі, што санкцыі ўводзіць не варта, таму што мы можам страціць незалежнасць. У
аналітыкаў з логікай усё ў парадку. Лагічна, што так яно і павінна было б адбывацца. Але не ўлічваецца тое, што беларуская структура ўлады зусім і цалкам законам логікі не паддаецца. І, нягледзячы на
ўсе гэтыя санкцыі і папярэджанні, правадыры зусім не імкнуцца ў абдымкі Расіі.
Чарговым пацверджаннем гэтага стала заява яшчэ адной парламентаркі — кіраўніцы камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Ніны Мазай. Рашэнне беларускага
парламента па пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі «калісьці будзе», заявіла яна. «Такія складаныя пытанні не вырашаюцца ў адзін дзень»,
— падкрэсліла Мазай.
Цікава толькі, навошта яна закранула гэтую тэму. Здаецца, нават Расія, якая раней была зацікаўленая ў такім прызнанні, сёння цалкам змоўкла наконт гэтай тэмы. Можа, лепей было б не дражніць нашага
ўсходняга мядзведзя? Асабліва, калі акрамя як ад яго, паратунку беларускай уладзе чакаць няма адкуль?
Тым больш, Расія і так ужо на мяжы выбуху ў адносінах да беларускага кіраўніцтва. Яна ж пазіцыянуе сябе як моцная дзяржава, а беларускія ўлады псуюць гэты «імперскі», як сказалі б
нацыяналісты, імідж. 1 сакавіка з новай заявай па справе арыштаваных у Беларусі расійскіх грамадзян Арцёма Брэуса і Івана Гапонава выступіла Міністэрства замежных спраў Расіі.
«Пасля таго, як на папярэднім пасяджэнні абвінавачанне ў адрас Брэуса і Гапонава рассыпалася літаральна на вачах, усе разлічвалі, што будзе прынята рашэнне пра спыненне іх судовага
пераследу. Аднак атрымалася інакш, паколькі само абвінавачанне засталося ранейшым, але да справы была прыцягнута вялікая група новых сведак з ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Такі паварот
падзей не можа не насцярожваць», — гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Як заявіў саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, «вакол судовага працэсу шмат пытанняў, у прыватнасці, дзе былі тыя 15 сведак-пацярпелых, пра якіх толькі сёння загаварыла
абвінавачанне».
Так што ў беларускага кіраўніцтва засталося толькі адно: спыніцца, згарнуць вакол сябе прастору і спыніць час. Як яно гэта здолее зрабіць без магічных сродкаў, уявіць цяжка.