Фільтры гатовы
У Беларусі ўсё падрыхтавана для фільтравання выкарыстання сеткі інтэрнэт. Зараз складаецца “чорны спіс сайтаў, доступ да якіх можа быць абмежаваны. Гэта інфармацыя была агучана на круглым стале, які адбыўся 25 кастрычніка ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB).
У Беларусі ўсё падрыхтавана для фільтравання выкарыстання сеткі інтэрнэт. Зараз складаецца “чорны спіс сайтаў, доступ да якіх можа быць абмежаваны. Гэта інфармацыя была
агучана на круглым стале, які адбыўся 25 кастрычніка ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB).
Мерапрыемства было прысвечана “Беларускаму сегменту сеткі інтэрнэт: праблемам і перспектывам развіцця. Яго арганізавалі Міністэрства інфармацыі, Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ)
пры прэзідэнце, Офіс прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ і Офіс АБСЕ ў Мінску. Круглы стол адбыўся з удзелам міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага, начальніка ААЦ Валерыя Вакульчыка, главы
офіса АБСЕ Бенедыкта Халера і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуні Міятавіч.
Рэгуляванне сеткі інтэрнэт стала адной з асноўных тэмаў абмеркавання. “Ішло агучванне, у якіх накірунках працуе дзяржава. Усё выглядала быццам бы вельмі прыстойна і годна падчас гэтай
прэзентацыі. Увесь час гаварылася пра злачынныя сферы, перад якімі трэба паставіць заслону, — сказала кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. Праблемы рэгулявання
інтэрнэту зводзіліся як клопат па змаганні з кіберзлачыннасцю і абмяжоўванні доступу да порнасайтаў і наркатрафіка.
“Атрымала абмеркаванне тэма ўвядзення сістэм фільтравання пры доступе карыстальнікаў да сайтаў. Паведамілі, што тэхнічна гэтая сістэма фільтравання гатова. Закраналі і праблему
“чорных спісаў сайтаў. Гэтыя спісы, як было сказана, пакуль яшчэ ствараюцца. І далучаны да іх складання кіраўнікі дзяржаўных органаў і дзяржаўных устаноў, —
адзначыла Жана Літвіна.
Падчас дыскусіі, у якой удзельнічалі і незалежныя эксперты і журналісты, шмат выказванняў выклікала праблема ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэту. Неабходнасць прад’яўлення дакументаў
прывяла да вельмі значнага скарачэння наведвальнікаў інтэрнэт-кафэ. Як было зазначана, гэта ўвядзенне спрыяе разбурэнню бізнесу іх ўладальнікаў.
У сваю чаргу прадстаўнік АБСЕ Дуня Міятавіч падкрэсліла, што ад негатыўнага ўплыву інтэрнэту неабходна засцерагаць. Але ў астатнім ён павінен заставацца свабодным. А дырэктар маскоўскага Інстытута
праблем інфармацыйнага права Андрэй Рыхтэр прапанаваў шэраг рэкамендацый. У тым ліку адмовіцца ад абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў абаненцкіх устройстваў і карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг. На
яго думку, вызначаць, якая інфармацыя прадстаўляе шкоду, павінны судовыя органы, а не органы выканаўчай улады.
“У мяне асабіста не з’явілася больш яснасці, што такое механізмы абмежавання доступу да сайтаў па патрабаванні карыстальнікаў. Я адчуваю небяспеку, каб гэтыя механізмы не былі
выкарыстаны ў абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў. Супраць сайтаў, якія не кантралююцца тым жа самым Міністэрствам інфармацыі, — кажа кіраўнік БАЖ. Па яе ўражанні,
вынесеным з круглага стала, дзяржава не збіраецца пакідаць сферу інтэрнэту без свайго ўплыву і кантролю.