Гавары праўду!
25 лютага адбылася прэзентацыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Сярод яе зачынальнікаў і актыўных дзеячаў Уладзімір Някляеў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Грушавы, Радзім Гарэцкі, Жанна Літвіна, Віктар Купрэйчык і Таццяна Процька.
25 лютага адбылася прэзентацыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Сярод яе зачынальнікаў і актыўных дзеячаў Уладзімір Някляеў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін,
Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Грушавы, Радзім Гарэцкі, Жанна Літвіна, Віктар Купрэйчык і Таццяна Процька.
Мэта кампаніі, па сцвярджэнні яе арганізатараў — усведамленне беларускім грамадствам рэальнага становішча ў краіне, дзе мала месца праўдзе і шмат — мане. «Ілгуць чыноўнікі,
прыхарошваючы статыстыку росту заробкаў і рэтушуючы карціну беспрацоўя. Ілгуць дактары, замоўчваючы маштабы эпідэмій і сапраўдныя дыягназы. Ілгуць міліцыянеры, фабрыкуючы фальшывыя абвінавачанні, а
суддзі бяруць за аснову прысудаў ілжывыя паказанні. І гэтак далей… І ўся гэтая хлусня — легітымная», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі «Гавары
праўду!».
«Нам у 2006 годзе абяцалі: да 2010-га сярэднемесячны заробак складзе 500 долараў. Аднак сёння маем 384. Тады ж абяцалі зніжэнне інфляцыі на 10 працэнтаў. Аднак беларускі рубель дэвальваваў
за гэты час на 23 працэнты. Нам абяцалі таксама захаваць кантроль над унутранай і знешняй пазыкай. Аднак цяпер агульная запазычанасць па замежных крэдытах складае 21 мільярд — у 4 разы
болей, чым у 2006 годзе. Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што колькасць беспрацоўных зараз — 0,9 працэнта эканамічна актыўнага насельніцтва. Аднак сотні тысяч людзей працуюць няпоўны працоўны
тыдзень ці вымушаны сыходзіць у неаплачаныя адпачынкі.
Чалавекам, які мае ўласную грамадзянскую пазіцыю, складана маніпуляваць. Каб вызначыцца з пазіцыяй, чалавек павінен ведаць, што адбываецца. Наша мэта — дакладная інфармацыя пра сітуацыю ў
краіне, яе абнародаванне. З дапамогай грамадства мы будзем шукаць праўду там, дзе яе хаваюць, недагаворваюць і рэтушуюць», — падкрэсліваюць арганізатары кампаніі.
У рамках кампаніі плануецца актыўнае ўзаемадзеянне з валанцёрамі па ўсёй краіне, якія будуць маніторыць інфармацыйную прастору. Запрацуе сайт www.zapraudu.info, дзе будуць фіксаваць знойдзеныя факты
маны, дзе будуць асвятляцца не толькі праблемы сталіцы і вялікіх гарадоў, але найперш рэгіёнаў, якія звычайна застаюцца «па-за фасадам» нібыта дабрабыту.
Першай акцыяй кампаніі сталі паштоўкі «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!» з прапановай да грамадзян напісаць пра мясцовыя праблемы ў Адміністрацыю прэзідэнта.
«Праўда не ведае межаў ні ў часе, ні ў прасторы. Яна патрэбная пры любым грамадскім укладзе і любой уладзе, якая так ці інакш маніць заўсёды і паўсюль — і стан грамадства залежыць
ад канцэнтрацыі маны. У нас канцэнтрацыя атрутная — і высілкі па яе змяншэнні не могуць вымярацца годам ці двума», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.