Як не стаць ахвярай кібер-махляроў?
Толькі за палову снежня 12 даверлівых грамадзян пералічылі псеўда-супрацоўнікам банкаў агульную суму ў 44 тысячы 100 рублёў.

Кібер-махляры выкарыстоўваюць розныя сродкі камунікацыі
Ахвярамі сталі як асобы пенсійнага ўзросту, так і маладыя людзі ў 20-ці гадовым узросце. Гэта сведчыць пра добрую падрыхтоўку злачынцаў, гаворыць юрыст Мікалай Навумаў.
Паводле яго слоў, махляры могуць выкарыстоўваць абсалютна розныя сродкі камунікацыі:
— Не абавязкова махляры вам будуць тэлефанаваць, вам можа прыйсці SMS-памедамленне, дзе таксама будзе заяўлена, што па вашай карце здзяйсняецца несанкцыянаваная транзакцыя і для таго, каб яе прадухіліць, неабходна патэлефанаваць у службу бяспекі банка па пададзеным у SMS нумары. Будзе няправільна тэлефанаваць, бо гэты нумар можа належаць махляру. Правільным рашэннем будзе ажыццявіць званок па афіцыйным нумары, які змешчаны на вашай карце. У якасці махляроў выступаюць прафесіяналы сваёй справы і прыёмы, якія яны ўжываюць, дастаткова дзейныя.
Па афіцыйных даных, ад пачатку года ў краіне зарэгістравана 3 тысячы 700 паведамленняў пра кібер-махлярствы.
Беларускае Радыё Рацыя