Якім бокам нам вылезе Бакіеў?
Падзеі ў далёкім Кыргызстане бокам вылазяць беларусам. У міжнацыянальным канфлікце, які адбыўся ў Ошы і Джалал-Абадскай вобласці, загінула некалькі соцень чалавек. Здавалася б, пры чым тут Беларусь, дзе нацыянальных канфліктаў ніколі не было? Аказваецца, што пры чым. І прычына тут адна — знаходжанне на тэрыторыі краіны скінутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.
Падзеі ў далёкім Кыргызстане бокам вылазяць беларусам. У міжнацыянальным канфлікце, які адбыўся ў Ошы і Джалал-Абадскай вобласці, загінула некалькі соцень чалавек. Здавалася б, пры чым тут
Беларусь, дзе нацыянальных канфліктаў ніколі не было? Аказваецца, што пры чым. І прычына тут адна — знаходжанне на тэрыторыі краіны скінутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека
Бакіева.
Адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў 14 чэрвеня даў у Мінску прэс-канферэнцыю ў сувязі з беспарадкамі на поўдні краіны, што прывялі да шматлікіх ахвяраў. «Сённяшнія члены
ўрада, кіраўнікі мясцовых органаў улады абсалютна не кантралююць сітуацыю і не ведаюць, што рабіць. Калі б яны кантралявалі сітуацыю, то вось гэтага дапусціць не маглі б», — як
чорцік з каробачкі выскачыў Бакіеў. Пры гэтым ён адзначыў: «Інфармацыяй валодаю прыкладна такой жа, як і вы (журналісты), праз даступныя сродкі, ну, можа быць, маю некалькі тэлефонных
гутарак з асобнымі членамі парламента, хаця яны ўсе ва ўцёках — сёння часовы ўрад абвінавачвае мяне, членаў маёй сям’і ў тым, што адбылося».
Цікава, як чалавек, які не валодае інфармацыяй, можа даваць нейкую ацэнку падзеям на поўдні Кыргызстана, нават калі ён і быў прэзідэнтам гэтай краіны. Канешне, ён можа больш ведаць менталітэт свайго
народа: тым больш, што адчуў яго на ўласнай скуры, падчас свайго звяржэння. Але ж, не валодаючы інфармацыяй, казаць пра тое, як урэгуляваць сітуацыю ў далёкай нам краіне, наўрад ці варта.
Безумоўна, кожны чалавек мае права на свае меркаванне. Тым не менш, Бакіеву варта было б прамаўчаць. Бо ўсе ягоныя словы могуць быць скарыстаныя супраць яго. Гэту прэсавую канферэнцыю можна
расцэньваць як спробу Бакіева паўплываць на сітуацыю ў Кыргызстане, тым больш, што так яно і ёсць. Але паўстае заканамернае пытанне, з якой мэтай паўплываць на сітуацыю? Сапраўды стабілізаваць
канфлікт альбо даць сігнал сваім прыхільнікам пра тое, што сам Бакіеў здавацца не збіраецца? І ці не стане заява Бакіева спробай патушыць пажар бензінам?
А крайняй апынецца, між іншым, Беларусь, якая прадставіла Бакіеву прытулак.
Больш за тое, днямі стала вядома, што ў Лонданскім аэрапорце затрыманы сын Бакіева Максім. Зараз разглядаецца пытанне ягонай экстрадыцыі ў Кыргызстан. Амаль адначасова з гэтай навіной стала вядома,
што Генеральнай пракуратурай Беларусі пакінуты без задавальнення запыт Генпракуратуры Кыргызстана аб выдачы Бакіева.
І тут паўстае шмат юрыдычных пытанняў. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы,
па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.
У агульнакрымінальнай практыцы на тэрыторыі СНД пытанне аб экстрадыцыі вырашаецца на падставе Мінскай канвенцыі 1993 года аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і
крымінальных справах. Калі грамадзянін нейкай дзяржавы ўчыніў на яе тэрыторыі злачынства і схаваўся ў Беларусі, то беларускія ўлады абавязаныя выдаць яго боку, які запытвае.
У той жа час, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і нацыянальным заканадаўствам, Беларусь не выдае сваіх грамадзян. Не выдаць абвінавачванага Мінск можа таксама ў выпадку прадстаўлення яму
палітычнага прытулку — дзяржава бярэ чалавека пад сваю абарону, і яму няма неабходнасці нават уваходзіць у беларускае грамадзянства.
23 красавіка, на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску, Бакіеў заявіў, што не збіраецца прасіць палітычны прытулак у Беларусі. Пазней, размаўляючы з журналістамі, ён паведаміў, што не збіраецца
вяртацца на радзіму і хоча прыносіць карысць Беларусі, якая дала яму прытулак.
Дык хто ж Бакіеў у Беларусі? Палітычны ўцякач? Ужо грамадзянін Беларусі? На якой падставе беларуская Генпракуратура адмовіла ў выдачы? Гэта пытанне дагэтуль не мае адказу. Калі і надалей не займее
— Беларусь можа атрымаць абвінавачанне ў хаванні крымінальнага злачынцы (калі так вырашыць суд Кыргызстана) і парушэнні міжнародных нормаў і канвенцый аб выдачы злачынцаў.
Карацей, ад Бакіева беларускім уладам — толькі адзін галаўны боль, і больш ніякай карысці.
Апроч таго, у нас сваіх праблемаў хапае. У аўторак персанальна Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія дае Беларусі пяць дзён для таго, каб вызначыцца з аплатай доўгу за расійскі газ. Пра гэта ён
сказаў на сустрэчы з кіраўніком ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам.
«Калі гэтага зроблена не будзе, тады давядзецца прымяняць строгі меры», — сказаў прэзідэнт Расіі. І зазначыў, што пытанне ліквідацыі запазычанасці беларускага боку перад
«Газпрамам» за газ ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы з Лукашэнкам. «Я размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам, ён сказаў, што гэта (сітуацыя з запазычанасцю) вызначаецца
цяжкім фінансавым становішчам, але, калі шчыра, зараз усім цяжка, і ў «Газпрама» шмат праблем. Таму, на жаль, гэта недастатковае тлумачэнне», — заявіў
Мядзведзеў.
А Мілер наўпрост сказаў, што «Газпрам» сёлета поўнасцю аплаціў 50-працэнтную долю «Белтрансгаза», — быў аплачаны апошні транш на суму 625 мільёнаў
долараў. «Так што беларускі бок мае фінансавыя рэсурсы для аплаты расійскага газу», — дадаў ён.
Традыцыйная «газавая вайна» Беларусі і Расіі сёлета можа пачацца не традыцыйна пад Новы год, а значна раней. Добры «падаруначак» ад саюзніка напярэдадні
прэзідэнцкіх выбараў! Калі так яно і здарыцца, то гэта зноў дасць падставу шматлікім аналітыкам заявіць, што Аляксандр Лукашэнка Крамлю ўжо надакучыў, і Масква не збіраецца падтрымліваць яго на
прэзідэнцкіх выбарах.
Такім чынам, беларускі правадыр зараз можа разлічваць толькі на ўнутраныя рэсурсы і… панічна баяцца «кыргызскага варыянту». На нарадзе па пытаннях удасканальвання працы
міжведамасных дзяржаўных органаў сістэмы арганізацыі бяспекі Беларусі, якая адбылася на базе Групы «А» КДБ («Альфа») Лукашэнка заявіў, што неабходна павысіць
эфектыўнасць сістэмы рэагавання на экстрэмісцкія дзеянні. «Радыкальныя сілы ў якасці сродку дасягнення сваіх палітычных мэтаў як у глабальным маштабе, так і на рэгіянальных узроўнях нярэдка
бяруць на ўзбраенне крывавыя экстрэмісцкія метады». «Гэта зло, што імкліва распаўзаецца па планеце, сёння шчыльна падышло да межаў нашай дзяржавы. Мы не маем права аслабляць увагу
да такіх пагроз бяспецы людзей, спадзеючыся на стабільнасць сацыяльна-палітычнага становішча ў Беларусі», — сказаў Лукашэнка.
Не нагадвае паралеляў з заявай Бакіева пра «кантроль сітуацыі» і «бяспеку людзей»?