Маладыя пераможцы конкурсу «Прэмія Дэйяна» з Сардзініі прыехалі ў Беларусь
Па вяртанні на Сардзінію юныя ліцэісты пакажуць у некалькіх навучальных установах вострава відэа пра сваё падарожжа, каб уключыць Беларусь у спіс краін, дзе паспяхова развіваецца адукацыйны турызм.

Дэлегацыя навучэнцаў італьянскага Навуковага Ліцэя Пачыноцці горада Кальяры з 1 па 6 сакавіка знаходзіцца ў Беларусі ў якасці пераможцаў конкурсу «Прэмія Дэйяна», праведзенага ў аўтаномным рэгіёне Сардзінія. Пра гэта паведамляе Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Кальяры.
Прэмія Дэйяна была заснаваная ў памяць аб Грацыяна Дэйяна — сардзінскім палітычным і грамадскім дзеячы, якога не стала некалькі гадоў таму, і які інтэнсіўна працаваў для ўмацавання дружбы народаў і ўсталяваня міжкультурных дыялогаў.

У гэтым годзе каманда Ліцэя Пачыноцці прадставіла праект «Каляды прыходзяць двойчы», прысвечаны знаёмству з традыцыямі постсавецкай дыяспары. Кароткаметражны фільм на тэму святкавання праваслаўных Калядаў на Сардзініі пазнаёміў усіх сардзінцаў з традыцыямі выхадцаў з постсавецкіх краін.
Цікава, што ў Кальяры — сталіцы Сардзініі — з 2010 года выдатнай і паспяховай традыцыяй сталі канцэрты на праваслаўныя Каляды і на Стары Новы год з удзелам беларускіх музыкаў. Пра гэта юныя ліцэісты таксама распавялі ў сваім відэа.

Другім этапам рэалізацыі праекта стане наведванне дэлегацыяй з трох навучэнцаў Беларусі, абранай у якасці краіны-сімвала паспяховага рэлігійнага дыялогу, і дзе 25 снежня і 7 студзеня з'яўляюцца святочнымі днямі, то-бок Каляды сапраўды надыходзяць двойчы.
Мэтай прыезду юнакоў з'яўляецца азнаямленне з краінай, яе культурай, універсітэцкімі і школьнымі ўстановамі.

Маладзёны сустрэнуцца з прадстаўнікамі адукацыйных устаноў, настаяцелем храма, а таксама іх чакае экскурсія па Мінску і наваколлю.

Па вяртанні на Сардзінію юныя ліцэісты пакажуць у некалькіх навучальных установах вострава відэа пра сваё падарожжа, каб уключыць Беларусь у спіс краін, дзе паспяхова развіваецца адукацыйны турызм, паколькі школы Сардзініі часта арганізоўваюць міжнародныя адукацыйныя праекты для сваіх вучняў.
Праграма знаходжання юных італьянскіх ліцэістаў была падрыхтавана Цэнтрам міжнародных сувязей Рэспублікі Беларусь і Італа-беларускім Цэнтрам супрацоўніцтва і адукацыі «Сардзінія» г. Мінск, пад патранажам Ганаровага консульства Беларусі на Сардзініі.
На фота: 2 сакавіка тры італьянскія ліцэіста ў складзе групы беларускіх і кітайскіх студэнтаў наведваюць парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Тут яны змогуць бліжэй пазнаёміцца з беларускімі звычаямі святкавання Масленіцы, а таксама паспрабаваць традыцыйнае для гэтага перыяду страву — бліны .