Міхась Ткачоў — “волат у змаганні з антыбеларускасцю”

Ужо дваццаць адзін год няма сярод нас Міхася Ткачова, вядомага беларускага навукоўца, гісторыка, грамадска-палітычнага дзеяча, рэдактара “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”.



tkacou5_070312.jpg

У Гародні ён пакінуў багата ўзараны след беларускасці, згадвае Аркадзь Жукоўскі, адзін з актывістаў грамадска-культурнага клуба “Паходня”.

— Усё маё асяроддзе было з тэхнічнай інтэлігенцыі. І пачаткам майго новага жыцця стаў прыход у “Паходню”. З Ткачовым было даволі проста. У ім было шмат прыцягальных рысветлівасць, даступнасць у размовах і ні кроплі снабізму, яркі гумар. На “Паходні” ён часта дыскутаваў з камуністамі, якіх туды кіравала ўлада.

Што ўражвала, дык гэта глыбокая перакананасць у слушнасці таго, чым ён займаецца. Гэтая перакананасць перадавалася і слухачам «Паходні». У «Паходні» сяброўства было не фіксаванае: хочаш прыходзь, хочаш — не прыходзь. Тое, што «Паходня» была сапраўднай школай патрыятызму, у гэтым — ягоная заслуга. У “Паходні” было шмат цікавых людзей, але такой постаці, як Міхась Аляксандравіч, назваць немагчыма.

Вельмі шкада, што ён вымушаны быў з’ехаць у Мінск. Але не з’ехаць ён не мог, бо ў Гародні яму станавілася цесна як палітыку.

З вялікай радасцю прыгадваю ягоныя павучэнні, напрыклад: з гістарычных хронікаў і дакументаў ён раіў выцягваць сваё, беларускае і даводзіць гэта да грамадскасці праз публікацыі, манаграфіі і г.д. І падкрэсліваў, што лічыць гэта сваім трэба не з дазволу палякаў ці расейцаў, а з пазіцыі беларускасці.

Незадоўга да сваёй смерці Міхась Ткачоў казаў: «Нягледзячы ні на якія адкаты, працягваю верыць у наш народ. Што б з ім не вытваралі, ён застанецца самім сабой: добрым, працавітым, незлабівым і вельмі адважным, рашучым у крытычныя моманты гісторыі, калі на карту ставіцца лёс ягонага жыцця…»

З Аркадзем Жукоўскім гутарыў Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя