Нацыя вайны
Стаўленне да Другой сусветнай вайны надалей застаецца фактарам раз'яднаньня беларускай нацыі.

Джон Сінгэр Сарджэнт. Атручаныя газамі
Для адных — гэта гераічны подзвіг народу ў Вялікай айчыннай вайне.
Для іншых — безнадзейная спроба змагання за незалежнасць у трагічных умовах акупацыі.
Для некага гэта агонь Халакосту.
Яшчэ для некага — страта краіны, якая адсунулася на сотні кіламетраў на захад.
Або яшчэ — вайна ўсіх супраць усіх, без сэнсу, выйсця і надзеі.
Пакуль мы будзем глядзець на вайну толькі кожны з сваёй партыкулярнай перспектывы — пра адзіную нацыю гаварыць няма сэнсу. Адзіны шанец у тым, каб усе пагадзіліся: беларускі погляд на
вайну — гэта ўсе пазіцыі разам узятыя, асэнсаваныя і ўсьвядомленыя як сваё.
Сяргей Шупа, 100 словаў, svaboda.org