
Як правіла, нанясенне графіці на сцены будынкаў пагражае пратаколам па арт.10.9 КаАП (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), альбо па арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства) або па арт.21.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). У некаторых выпадках — як правіла, гэта тычыцца графіці палітычнага характару, — можа быць распачата і крымінальная справа па арт.218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) або па ст.341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
Надпісы, якія рабіла дзяўчынка, па словах прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, «ніякага асаблівага сэнсу не неслі». Таму ёй, дакладней яе бацькам, бо дзяўчына непаўнагадовая, пагражае хіба што штраф.
Аднак застаецца інтрыга — які менавіта надпіс быў зроблены на падмурку Палаца?
Па звестках палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Ігара Пармона, якімі ён падзяліўся ў Facebook, дзяўчына проста падзялілася радасцю ці то ад жыцця, ці то ад карыстання паслугамі мабільнага аператара, напісаўшы: «I love my life :)»
У фэйсбуку выказвалася таксама меркаванне, што гэта была зусім не простая дзяўчына, а надпіс быў такі: «Мэнэ, тэкел, фарэс».
«Вось і разгадка слоў: мэнэ – вылічыў Бог царства тваё і паклаў канец яму; тэкэл — ты ўзважаны на вагах і знойдзены вельмі лёгкім; фарэс — падзелена царства тваё і аддадзена Мідзянам і Персам». (Дан.5 :26-28)
Люсик