Студэнты Еўропы: вызваліце палітвязняў

      “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты (ЕДС) выступілі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў у
Беларусі. Найбуйнейшая ў Еўропе студэнцкая арганізацыя зганіла рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць удзельнікаў акцыі 19 снежня.



      “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты (ЕДС) выступілі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў у Беларусі. Найбуйнейшая ў Еўропе студэнцкая арганізацыя зганіла рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць удзельнікаў акцыі 19 снежня.

       Адмыслова для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі была склікана Цэнтральная Рада ЕДС. Падчас яе пасяджэння, як адзначыў кіраўнік ЕДС Бэнс Баўэр, былі абмеркаваны канкрэтныя захады па дапамозе беларускай супольнасці. А таксама прыняты дзве заявы — адносна прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага разгону мірнай акцыі ў Беларусі, і адносна крымінальных спраў супраць старшыні Маладога фронту Зміцера Дашкевіча і яго паплечнікаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба польска-беларускай моладзевай ініцыятывы “Дэмакратычны інстытут, якая распаўсюдзіла тэкст заяваў.

      Як і папярэднія выбары прэзідэнта 2006 года, падкрэсліваецца ў заяве ЕДС, выбары 19 снежня 2010 года таксама не прызнаны АБСЕ, ЗША і шэрагам краін Еўрасаюза. Назіральнікі зафіксавалі парушэнні і неадпаведнасць выбарчай кампаніі міжнародным нормам. Адной з падстаў прыняць такое рашэнне адносна Беларусі сталі ўжыванне “грубейшай фізічнай сілы і арышты мірных дэманстрантаў, якія выйшлі ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў.

      Збіты, затрыманы і асуджаны каля 700 грамадзян Беларусі. Улады Беларусі, зазначае ЕДС, імкнуцца абвінаваціць у арганізацыі масавых беспарадкаў лідараў беларускай апазіцыі. Паводле крымінальнага артыкула 293, ім пагражае да 15 гадоў турэмнага зняволення.

      “У міжнароднай супольнасці маюцца неабвержныя доказы (відэа, фота, сведчанні дзясяткаў журналістаў, у тым ліку і міжнародных) таго, што дзеянні, здзейсненыя гэтымі грамадзянамі, не адпавядаюць зместу артыкулаў абвінавачання", — заявілі прадстаўнікі ЕДС. А выстаўленыя абвінавачанні, як адзначылі яны, з'яўляюцца палітычна матываванымі.

      Асобна засяроджана ўвага на жорсткім збіцці кандыдатаў. І на тым, што ў дадзены момант у СІЗА КДБ лідары апазіцыі пазбаўлены належнай медыцынскай дапамогі. Паводзіны беларускіх уладаў ЕДС расцаніла “як парушэнне правоў і свабод грамадзян Беларусі, і лічыць, што гэтыя дзеянні "накіраваныя на катаванні".

      ЕДС заклікала неадкладна вызваліць усіх грамадзян Беларусі, затрыманых як прэвентыўна, так і пасля дэманстрацыі 19 снежня. А таксама “спыніць іх крымінальны і адміністратыўны пераслед, адмовіцца ад усіх палітычна матываваных абвінавачанняў.

      У адмысловай заяве наконт Маладога фронту ЕДС патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць яго актывістаў. Гэта адзіная беларуская моладзевая арганізацыя, якая з’яўляецца паўнапраўным сябрам ЕДС.

      За кратамі зараз знаходзяцца лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч і актывіст гэтай арганізацыі Эдуард Лобаў. Яны з’яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе “Хуліганства (артыкул 339, ч. 3). Па версіі следства, хлопцы з хуліганскіх пабуджэнняў беспадстаўна і наўмысна збілі двух грамадзян.

      “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты таксама адзначылі, што 19 снежня падчас разгону дэманстрантаў былі затрыманы і збіты дзясяткі маладафронтаўцаў. А намеснік старшыні Маладога фронту Наста Палажанка змешчана ў СІЗА КДБ. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў “масавых беспарадках. ЕДС адзначыла, што Малады фронт увесь час трапляў пад жорсткія рэпрэсіі з боку беларускіх спецслужб. Былі заведзены дзясяткі палітычных крымінальных спраў, маладых людзей саджалі ў турмы, выганялі з вучобы і працы, ціснулі на іх сем’і. “Сёння ўлады Беларусі ў чарговы раз спрабуюць запужаць кіраўнікоў і актывістаў арганізацыі “Малады фронт, — гаворыцца ў заяве ЕДС.

      Еўрапейская студэнцкая арганізацыя запатрабавала неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў МФ і “зняць з іх усе палітычна матываваныя абвінавачанні.

      Нагадаем, што арганізацыя “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты (European Democrat Students) заставаная ў 1961 годзе прадстаўнікамі ўніверсітэтаў Заходняй Еўропы. Яна налічвае ў сваіх шэрагах больш за 500 тысяч студэнтаў з 37 арганізацый-сябраў у 32 краінах Еўропы. ЕДС таксама з'яўляецца асацыяваным сябрам Еўрапейскай народнай партыі і прызнанай грамадскай арганізацыяй пры Радзе Еўропы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: